Фантан Трэві
| Фантан | |||
| Фантан Трэві | |||
| Fontana di Trevi | |||
Агульны від фантана |
|||
| Краіна: | |||
|---|---|---|---|
| Назва мясцовасці: | |||
| Каардынаты: |
|
||
| Быў акультураны: | |||
| Хто акультурыў: |
архітэктар Нікола Сальві |
||
Фантан Трэві (іт. Fontana di Trevi) — самы буйны фантан Рыма, вышынёй 25,9 м і шырынёй 19,8 м.
Гэты фантан у стылі барока быў пабудаваны ў 1732—1762 гадах архітэктарам Ніколій Сальві. Ён прылягае да фасада палацца Полі (іт. Palazzo Poli).
Велічны фасад палаца і фантан успрымаюцца як адзінае цэлае, і таму фантан здаецца яшчэ грандыёзней. З цэнтральнай нішы палаца як на калясніцы выязджае Нептун, які сядзіць на марской ракавіне, якую цягнуць трытоны і марскія конікі. У нішах па баках ад Нептуна размешчаны алегарычныя фігуры, а над імі — барэльефы. На правым барэльефе маладая дзяўчына паказвае рымскім салдатам, дзе знаходзіцца крыніца. Ад гэтай крыніцы праклалі акведук, па якім вада паступала ў Рым, і акведук, гэтак жа як і крыніца, атрымаў назву Acqua Vergine (Acqua — вада, Vergine — дзяўчына).
Існуе павер'е, што чалавек, які кінуў у яго манетку, прыедзе ў Рым яшчэ раз. Дзве манеты - любоўная сустрэча. Тры - вяселле (шлюб). Грашовая сума, якую штогод «вылоўліваюць» камунальныя службы за год, дасягае 700000 еўра. Неафіцыйныя прыметы: чатыры манеты - багацце. Пяць манет - да расстання.
Фантан Трэві быў захаваны ў шматлікіх фільмах. Гэта меладрама «Рымскія Вакацыі» з Одры Хепбёрн і Грэгары Пекам, карціна Федэрыка Феліні «Салодкае жыццё», дзе фантан стаў трэцім галоўным героем нароўні з Анітай Экберг і Марчэла Мастраяні, і камедыя «Шалёна закаханы» з Арнелай Муці і Адрыяна Чэлентана.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан Трэві