Фантан Хавіс Аманда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Хавіс Аманда
Havis Amanda
60°10′03″ пн. ш. 24°57′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Архітэктурны стыль мадэрн
Скульптар Віле Валгрэн  (фін.)
Дата заснавання 1906 і 1908[1]
Дата пабудовы 1908 год
Вышыня 5 м
Матэрыял бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хавіс Аманда (Havis Amanda) — фантан на Гандлёвай плошчы Хельсінкі каля парку Эспланады.

Фантан, створаны скульптарам Віле Валгрэнам  (фін.), быў адліты з бронзы ў Парыжы ў 1906 годзе, але з-за спрэчак наконт размяшчэння аголенай фігуры ў цэнтры сталіцы, ўсталяваны ён быў толькі ў 1908 годзе.

Фігура німфы

Статуя атрымала назву «Хавіс Аманда», што па-шведску азначае «марская німфа». У адрозненне ад іншых помнікаў, размешчаных у цэнтры Хельсінкі, гэты фантан адрозніваецца асутнасцю якой-небудзь афіцыёзнасці. Паводле меркавання архітэктара, вобраз маладой жанчыны, якая выходзіць з мора, найлепш сімвалізуе Хельсінкі. Манта, як празвалі статую ў народзе, стала амаль сімвалам горада, абавязанага сваім нараджэннем мору.

У 1930-я гады з'явілася традыцыя напярэдадні першамайскага свята «Вапу» надзяваць на галаву статуі студэнцкую фуражку. Узімку 1995 года, калі зборная Фінляндыі па хакеі стала Чэмпіёнам свету, 100 000 жыхароў сталіцы адзначалі гэту падзею на Гандлёвай плошчы, а німфу прыбралі ў майку хакейнай зборнай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kalha, Harri: Tapaus Havis Amanda : siveellisyys ja sukupuoli vuoden 1908 suihkulähdekiistassa. Sarja: Historiallisia tutkimuksia. [Helsinki]: [Suomalaisen Kirjallisuuden Seura], 2008. ISBN: 978-952-222-045-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]