Фантан Чатырох Сезонаў
| Фантан | |
|
Фантан Чатырох Сезонаў
Fontaine des Quatre-Saisons |
|
| Скульптар Эдмэ Бушардон, фантан Чатырох Сезонаў на вуліцы Грэнель, Парыж. 1745 год | |
| Краіна | Францыя |
| Месцазнаходжанне | Парыж |
| Будаўнік | Эдмэ Бушардон |
| Будаўніцтва | ???—1745 гады |
| Стан | не дзейнічае |
|
|
|
| Фантан Чатырох Сезонаў на |
|
Фантан Чатырох Сезонаў (фр.: Fontaine des Quatre-Saisons) — вядомы твор французскага скульптара сярэдзіны 18 ст. Эдмэ Бушардона, будаўніцтва якога завершана ў 1745 г. у Парыжы.
Не ўсе добразычліва ставіліся да стылю ракако нават у Францыі. Спробы адысці ад стылістыкі ракако рабіў скульптар Эдмэ Бушардон (1698—1762). Ужо у першых сваіх творах Бушардон зрабіў спробы адмовіцца ад гуллівага ракако, абапіраючыся на досвед французскага класіцызму 17 ст. і на лаканізм антычнага мастацтва. Атрымаўшы заказ на стварэнне фантана Чатырох Сезонаў у Парыжы, ён стварыў твор, які нічым не нагадваў стылістыку ракако ні ў архітэктуры, ні ў скульптуры.
Выконваючы дзяржаўны заказ ад караля Францыі, ён стварыў для фантана раскошную, трохчасткавую архітэктурную дэкарацыю. Сярод скульптур другога яруса і былі алегарычныя скульптуры (Зіма, Вясна, Лета, Восень), якія і далі назву фантану. Непрыемным бокам быў кантраст паміж раскошнай дэкарацыя фантана і яго занадта малой прадукцыйнасцю, паколькі тут цурчала толькі некалькі ручаёў пітной вады. Недахопы фантана не перашкодзілі атрымаць станоўчыя водгукі аб новым творы Бушардона і нават на атрыманне ім пажыццёвай пенсіі у 1.500 ліўраў.
Але не спыняліся і крытычныя заўвагі. Найбольш значным быў водгук пісьменніка Вальтэра, які пісаў з папрокам аб тым, што у Рыме фантаны добра служаць е практычнай, і дэкаратыўнай мэце. А Парыж нагадваў Вальтэру залатога калоса на гліняных нагах, што абавязкова разваліцца.
У 20 стагоддзі фантан — не дзейнічае.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
Фантан Чатырох Сезонаў на сайце Міністэрства культуры Францыі(фр.)