Фарад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фара́д (пазначэнне: Ф, F) — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў сістэме СІ (да 1978[1] года называлася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасці кандэнсатара, пры якой зарад у 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара рознасць патэнцыялаў 1 вольт.

Адзінка названая ў гонар англійскага фізіка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасць. На практыке сутыкаюцца з ёмістасцямі, якія вымяраюцца ў мікра- і пікафарадах.

Кратныя і дзельныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Ф дэкафарад даФ daF 10−1 Ф дэцыфарад дФ dF
10² Ф гектафарад гФ hF 10−2 Ф сантыфарад сФ cF
10³ Ф кілафарад кФ kF 10−3 Ф міліфарад мФ mF
106 Ф мегафарад МФ MF 10−6 Ф мікрафарад мкФ µF
109 Ф гігафарад ГФ GF 10−9 Ф нанафарад нФ nF
1012 Ф тэрафарад ТФ TF 10−12 Ф пікафарад пФ pF
1015 Ф петафарад ПФ PF 10−15 Ф фемтафарад фФ fF
1018 Ф экзафарад ЭФ EF 10−18 Ф атафарад аФ aF
1021 Ф зетафарад ЗФ ZF 10−21 Ф зептафарад зФ zF
1024 Ф ётафарад ІФ YF 10−24 Ф ёктафарад іФ yF

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 321. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 321. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 362. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]