Фарамініферы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фарамініферы
Live Ammonia tepida.jpg
Ammonia tepida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Foraminifera

Сінонімы
  • Foraminiferida
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   44030
EOL   4888

Фарамініферы (Foraminifera) — тып (паводле іншых сістэм — клас[1]) пратыстаў.

Налічваецца больш за 1 тыс. сучасных відаў (з выкапнёвымі каля 30 тыс. відаў). Марскія, пераважна бентасныя арганізмы. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн г. назад). На Беларусі ў асадкавых адкладах дэвону, карбону, юры і мелу выяўлены рэшткі больш за 1 тыс. відаў. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.

Памеры звычайна 0,1—1 мм, зрэдку да 20 см. Маюць ракавінку, у большасці вапняковую, зрэдку хіціноідную або з аглюцініраваных часціц (пясчынак, спіхул, губак і інш.). Ракавінкі адна- і шматкамерныя, размешчаныя ў 1 або 2 рады, па спіралі, зрэдку галінастыя. Праз вусці і поры ў сценках ракавінкі выходзяць тонкія вырасты (псеўдаподыі) для захопу корму і руху. Размнажаюцца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Кормяцца дробнымі водарасцямі.

Выдзяляюцца класы:

  • Allogromioidia (Chapman et Parr, 1936)
  • Athalamea (Haeckel, 1862)
  • Fusulinidia (Fursenko, 1958)
  • Miliolidia (Lankester, 1885 = Korzenionóżki)
  • Rotalidia (Lankester, 1885)
  • Textularidia (Kuhn, 1926)

Зноскі

  1. Systematics of modern foraminifera in Barun K. Sen Gupta (2002) Modern Foraminifera

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фарамініферы // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.