Фараней
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фараней (стар.-грэч. Φορωνεύς, Φορωνέας) — міфічны заснавальнік Аргоскай дзяржавы ў Грэцыі на Пелапанесе.
Фаранею прыпісвалі ўвядзенне на Пелапанесе першапачатковай культуры, грамадскага ўпарадкавання і рэлігійных абрадаў, у прыватнасці культу багіні Геры. Падобна Праметэю, ён лічыўся першым чалавекам, які перанёс агонь з неба на зямлю. Яго ўважалі за нацыянальнага героя і на яго магіле ўчынялі ахвярапрынашэнні. Яго дачка Ніоба, паводле падання, была першай з жанчын, у якую закахаўся Зеўс.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.140. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі [правіць]
- Фороней // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007.(руск.)