Фармоз, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фармоз, Папа Рымскі

Фармоз (лац. Formosus PP.; 816 - 4 красавіка 896) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 891 па 4 красавіка 896.

Паходзіў з арыстакратычнага рымскага роду. Пры Мікалаі Вялікім стаў біскупам Порта. Загадваў місіянерскай дзейнасцю ў Балгарыі і быў запрошаны балгарамі заняць тамтэйшую кафедру, але адмовіўся з кананічных меркаванняў. У ходзе канфлікту з Янам VIII быў адлучаны ад царквы па абвінавачванні ў спробе звяржэння пантыфіка. Рэабілітаваны Марынам I, а пасля яго смерці падтрымліваў палітыку Стэфана V. З кожным новым пантыфікатам узмацняў свой уплыў у царкоўнай іерархіі, пакуль сам не быў абраны папам.

Сваёй асноўнай задачай Фармоз бачыў збавенне папскага прастола ад прыгнёту Гвіданідаў. У надзеі падарваць іх ўплыў ён заклікаў у Італію Арнульфа Карынтыйскага і ўласнаручна каранаваў яго імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пакуль Арнульф рыхтаваўся да ўварвання ў Спалета, яго разбіў параліч і ён быў вымушаны накіравацца ў Германію. Палітыка процідзеяння Гвіданідам выклікала вострую незадаволенасць тускулюмскага коміта Тэафілакта I, прыхільнікі якога сталі рыхтаваць звяржэнне Фармоза.

Сваім пераемнікам Стэфанам VI (VII), якія знаходзіўся пад уплывам Тэафілакта, памерлы пры нявысветленых абставінах Фармоз у студзені 897 года быў падвергнуты суду на Трупным сінодзе, сімвалічна пакараны і скінуты ў Тыбр. Праваслаўныя бачаць у Фармозы аднаго з пачынальнікаў расколу хрысціянства, нібыта ён прэтэндаваў таксама і на свецкае панаванне[1].

Зноскі

  1. Філатэй, «Пасланне пра неспрыяльныя дні і гадзіны», 1527

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]