Фарнарына, карціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Raffael 045.jpg
Рафаэль Санці
Фарнарына, 1518—1519
La Fornarina
Дошка, масла.
85×60 см
Палацца Барберыні, Рым

«Фарнарына» (італ.: La Fornarina) — карціна Рафаэля, якая адлюстроўвае, як мяркуюць, яго каханую Фарнарыну.

Мадэль намалявана напаўаголенай, у напаўпразрыстым адзенні, якое затуляе грудзі ў сарамлівым руху скульптуры «Venus Pudica» («Сарамлівая Венера»). Яе руку ўпрыгожвае бранзалет з подпісам мастака «RAPHAEL URBINAS».

Ачысткі XXI стагоддзя дазволілі высветліць, што раней існаваў пейзажны фон, заменены Рафаэлем на міртавае дрэва. Акрамя таго, руку мадэлі ўпрыгожвала кольца, пазней запісанае, што паслужыла глебай да ўзнікнення розных гіпотэз пра сапраўдныя адносіны паміж намаляванай жанчынай, меркавана, каханай майстра Фарнарынай і мастаком. Лічыцца, што гэта ж жанчына намалявана на іншай карціне Рафаэля — «Жанчына з вэлюмам» (La velata).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

То, як Рафаэль напісаў грудзі натуршчыцы (з плямай скуры блакітнага адцення), служыць прыкладам розных навуковых спекуляцый на тэму, ці быў у яе рак (гл. тую ж тэму з творамі Рубенса).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]