Фарнезскі бык
|
|
|
| Фарнезскі бык, | |
| Мармур. | |
| Нацыянальны археалагічны музей, Неапаль |
Фарнезскі бык — знакамітая мармуровая скульптурная група, якае адлюстроўвае пакаранне смерцю Дзіркі (ці Дзірцэі) братамі Амфіёнам і Зефам за жорсткае абыходжанне з іх маці Антыёпай. Браты прывязалі Дзірку да рогаў раз'юшанага быка, які разадраў яе. Створана грэчаскімі скульптарамі Апалоніям Тралескім і яго братам Таўрыскам.
Скульптура была выяўлена ў 1546 годзе ў тэрмах Каракалы і была рэстаўравана пад назіраннем Мікеланджэла. Пладамі гэтай рэстаўрацыі з'яўляюцца галава быка, уся Антыёпа, акрамя ног, верхняя частка Дзірцэі і большая частка фігур, якія ўяўляюць сыноў Антыёпы.
Дапоўненая копія скульптуры, якая ўвайшла ў гісторыю як «Фарнезскі бык», першапачаткова знаходзілася на востраве Родас, а затым была перавезена ў Рым, дзе захоўвалася на віле Фарнезэ. У наш час — у Археалагічным музеі Неапаля.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бык Фарнезэ
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |