Фарны касцёл Праабражэння Гасподняга, Навагрудак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл
Навагрудскі фарны касцёл Праабражэння Гасподняга
(з 1776);
Касцёл Божага Цела (1723-1776);
Касцёл Усiх Святых (1395-1723)
Фарны касцёл у Навагрудку
Фарны касцёл у Навагрудку
Краіна Беларусь
Горад Навагрудак
Канфесія каталіцызм
Епархія Навагрудскі дэканат Гродзенскага дыяцэзіі 
Тып будынка парафіяльны (фарны) касцёл
Архітэктурны стыль готыка,
сармацкае барока
Заснавальнік Вітаўт
Будаўніцтва 1395—??? гады
Стан дзеючы
Арханёл Міхал. XIХ стагоддзе

Навагрудскі фарны (парафіяльны) касцёл Праабражэння Гасподняга — помнік архітэктуры эпохі Вялікага Княства Літоўскага ў Навагрудку Гродзенскай вобласці (Беларусь). Пабудаваны Вітаўтам у гатычным стылі ў канцы XIV стагоддзя, перабудаваны ў стылі сармацкага барока ў пачатку XVIII стагоддзя. Да нашых дзён захаваліся тры гатычныя бессістэмна скампанаваныя капліцы розных памераў і формаў (першая палова XVII стагоддзя) з нярвюрным скляпеннем і каляровымі вітражамі. Кантаваныя алтарныя часткі капліц арыентаваны ў розныя бакі і прысвечаны розным святым (храм першапачаткова закладваўся ў гонар Усіх Святых), што, магчыма, з'яўляецца рэмінісцэнцыяй паганства. У храме знаходзіцца шанаваны цудатворны абраз Маці Божай Навагрудскай ў каталіцкай рэдакцыі.

Асноўныя даты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1395 — Вітаўт закладвае драўляны касцёл на месцы паганскага капішчы.
  • 1422 — Ягайла бярэ шлюб тут са сваёй апошняй (чацвёртай) жонкай Соф'яй Гальшанскай, родапачынальніцай дынастыі Ягелонаў, аб чым нагадвае мемарыяльная пліта на бакавым фасадзе. У гонар 600-годдзя з дня нараджэння Соф'і побач з храмам была пасаджана лістоўніца, а побач усталяваны памятны камень.
  • 1643 — па замове навагрудскага кашталяна Яна Рудаміны ў храме ўсталёўваецца мармуравы барэльеф у памяць аб навагрудскі рыцарах, якія загінулі ў бітве з туркамі пад Хоцінам (1621) (захаваўся).
  • 17121740 — перабудаваны. Краевугольны камень перабудаванага касцёла асвечаны 14 ліпеня 1714 годаа каад'ютарам віленскага біскупа Мацеем Анцутам. У 1723 годзе касцёл асвечаны пад назвай «Касцёл Божага Цела», але будаўнічыя работы працягваліся да 1740 года.
  • 1776 — біскуп Жулкоўскі асвячае касцёл у гонар Праабражэння Гасподняга.
  • 12 лютага 1799 — Адам Міцкевіч ахрышчаны ў гэтым храме.
  • 1857 — храм зачынены.
  • 1906 — храм вернуты каталікам.
Касцёл з Замкавай гары

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варавва А. Г. Новогрудский район. Край замков, рыцарей и поэтов / ред. Н. А. Плыткевич — Мінск: РИФТУР, 2008. — С. 8. — 40 с. — (Жемчужины Беларуси). — 3000 экз. — ISBN 978-985-6700-73-9.
  • Габрусь Т. Духоўныя абаронцы айчыны — Наша вера. — 2001. — С. 3 (17).
  • Габрусь Т. В. Саборы помняць усё: готыка i рэнесанс у сакральным дойлiдстве Беларусi — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 28. — 167 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0714-5.