Фасген

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Фасген (COCl2) — дыхлорангідрыд вугальнай кіслаты. Бясколерны газ з пахам гнілога сена. тэмпература плаўлення -118 °C, тэмпература кіпення 8,2 °C, шчыльнасць (пры 0 °C) 1420 кг/м².

Атрымліваюць пры ўзаемадзеянні вокісу вугляроду з хлорам. Выкарыстоўваюць у арганічным сінтэзе.

Фасген з'яўляецца баявым атрутным рэчывам удушлівага дзеяння, упершыню выкарыстаны ў 1-ую сусветную вайну. Вельмі небяспечны з-за таго, што сімптомы атручвання з'яўляюцца пасля латэнтнага перыяду, які складае ад 30 мін. да 72 гадз.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя гандлёвыя маркі і сінонімы назвы:

  • Зялёны крыж
  • CG
  • D-Stoff
  • Phosgene
  • Phosgen
  • Fosgeen
  • Fosgen
  • Fosgene
  • Diphosgene
  • Carbonic dichloride
  • Carbon dichloride oxide
  • Carbon oxychloride
  • Oxychlorure de carbone
  • Carbonic acid dichloride
  • Carbonic chloride
  • Ossicloruro di carbonio
  • Carbonyl dichloride
  • Carbonylchlorid
  • Koolstofoxychloride