Фасоля звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фасоля звычайная
Phaseolus vulgaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaseolus vulgaris L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   26857
NCBI   3885
GRIN   t:27632
IPNI   514191-1
TPL   ild-2934

Фасоля звычайная[3] (Phaséolus vulgáris) — від раслін з роду фасоля сямейства бабовыя. Культурная расліна. Мае шмат разнавіднасцяў і гатункаў. Гатункі адрозніваюцца паміж сабой па форме і колеру лісця, кветак і пладоў. На ежу бяруць як насенне, так і струкі (зялёная фасоля).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фасоля звычайная — аднагадовая травяністая расліна 0,5-3 м вышынёй (сустракаюцца як карлікавыя гатункі, так і павойныя з даўжынёй сцябла да 3 м). Сцябло ў некаторых гатункаў уецца, у іншых — прамое; галінастае, пакрыта рэдкімі валасінкамі.

Лісце парнаперыстае, на доўгіх хвосціках. Кветкі па 2-6 на доўгіх кветаножках, 1-1,5 см даўжыні, ад белых да цёмна-пурпуровых і фіялетавых, матыльковыя.

Плод — бабы, вісячыя, 5-20 см даўжыні, 1-1,5 см шырыні, прамыя або выгнутыя, ад бледна-жоўтых і зялёных да цёмна-фіялетавых, з 2-8 зярняткамі. Зярно 5-15 мм даўжыні, эліптычнае, ад белага да цёмна-ліловага і чорнага колеру, аднастайнае або мазаічнае, крапчатае, плямістае.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Утрымлівае бялкі (у асобных гатунках да 31 %), вугляводы (мона-і алігацукрыды, крухмал), азоцістыя рэчывы (у тым ліку і незаменныя амінакіслоты), флаваноіды (кверцытурон), стэрыны (β-і γ-сітастэрыны, стыгмастэрын) і арганічныя кіслоты (яблычная, малонавая, лімонная). Змяшчае вітаміны: пірыдаксін, тыямін, пантатэнавую і аскарбінавую кіслоты. У надземнай частцы фасолі знойдзены флаваноіды (кемпферол-3-глюказід, кемпферол-3-глюкаксілазід, мірыцэтын-3-глюказід), лейкаантацыяніды (лейкадэльфінідын, лейкацыянідын, лейкапеларганідын) і антацыяны (цыянідын, пеларганідын, дэльфінідын, петунідын-3-глюказід і мальвідын −3-глюказід).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.-С.332