Фашызм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Фашы́зм (па-італьянску: fascismo) у вузкім сэнсе — палітычны рух у Італіі першай паловы XX стагоддзя, які ўзначальвалася Беніта Мусаліні. Пазней фашызмам сталі зваць любыя праявы таталітарызму ў спалучэнні з ідэяй нацыянальнай кансалідацыі або расавай выключнасці.

Фашызм у сучасным разуменні[правіць | правіць зыходнік]

Фашызм у сучасным разуменні — дзяржаўны лад, заснаваны на ідэі вяршэнства дзяржавы над нацыяй, аб'яднання народа вакол ідэі нацыянальнага выратавання, дэлегаванне шырокіх, а часта і надзвычайных паўнамоцтваў улады. Адпаведна, гэта першым чынам моцны дзяржаўны апарат, сфармаваны па ідэалагічнай і палітычнай прыкмеце, цвёрдая або ваенная дысцыпліна. Фашызм можна таксама тлумачыць як форму папулісцкага ультранацыяналізму, заснаванага на звароце да мінулага, яго рамантызацыі і ідэалізацыі.

Ідэя перавагі дзяржаўнага, расавага на асабістым і індывідуальным — адна з базавых ідэй фашызму. Для фашызму характэрна моцнае імкненне да «аднастайнасці» і «нацыянальнай кансалідацыі»; адгэтуль паходзіць нетрывальнасць фашыстаў да любога іншадумства, а таксама да нацыянальных, рэлігійных і іншых меншасцей.

Слова «фашысты» зараз часцей за ўсё асацыюецца з нямецкімі нацыянал-сацыялістамі, хоць сябе яны фашыстамі ніколі не звалі. Гэта не зусім правільнае ўжыванне назвы пачалося з «піўнога путчу» 1923 годзе, калі амерыканскія газеты назвалі путчыстаў «баварскімі фашыстамі», праводзячы паралелі з дзяржаўным пераваротам, ажыццяўлёным Мусаліні ў Італіі ў 1922 годзе. Гэтая назва, асабліва ў краінах былога СССР, больш за ўсё асацыюецца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, распачаўшымі Другую сусветную вайну, іх зверствамі, цынізмам і катаваннямі, якія на шмат вякоў застануцца ў памяці народаў як твар фашызму.

Прыкметы фашызму[правіць | правіць зыходнік]

Фашызм звычайна характарызуецца наступнымі рысамі:

  1. Спрыяе моцнай нацыянальная кансалідацыі: узвышае дзяржаву над асобай, асабліва ў выглядзе перавагі самога дзяржаўнага апарата і зліцці народа з ім.
  2. Грунтуе сваю ўладу на адзіным лідару, правадыру.
  3. Выкарыстае гвалт і сучасныя палітычныя тэхналогіі прапаганды і цэнзуры з мэтай падаўлення палітычных апанентаў.
  4. Выступае за строгую эканамічную і сацыяльную рэгламентацыю.
  5. Гуртуе вытворчасць у карпаратыўныя блокі.
  6. Праводзіць палітыку татальнага кантролю над грамадствам.

Тым не менш, фашысцкім рэжымам часам атрымоўваецца дабіцца сур'ёзных поспехаў у эканоміцы і ваеннай сферы.

Трэба адрозніваць фашызм ад нацызму, ідэі якога выраслі з ідэалогіі італьянскага фашызму. Калі фашызм абвяшчае ідэю нацыянальнай кансалідацыі, то нацызм грунтуецца на палітыцы расавай выключнасці.