Фаўстына Кавальская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаўстына Кавальская
Faustyna Kowalska
Свецкае імя Гэлена
Дата нараджэння 25 жніўня 1905(1905-08-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1938(1938-10-05)[1][2][…] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Манаскае імя Марыя Фаўстына
Шануецца Каталіцкая царква
Беатыфікавана 18 красавіка 1993
Кананізавана 30 красавіка 2000
У ліку святы[3] і блаславёны[3]
Галоўная святыня магіла ў санктуарыі Божай Міласэрнасці (Кракаў)
Дзень памяці 5 кастрычніка
Заступніца Лодзь
Працы Дзённік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Кавальская (па-польску: Helena Kowalska ; 25 жніўня 1905, Глаговец ля Лодзі ў Польшчы — 5 кастрычніка 1938, Кракаў). Вядомая як святая «Сястра Марыя Фаўстына Кавальская», манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці ў Каталіцкай Царкве, перадусім як апостал культу Божай Міласэрнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасведчанне аб нараджэнні 1905

З’явілася на свет 25 жніўня 1905 года як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец. Постаць святой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасці. Сам Бог абраў яе як свой інструмент для распаўсюду Яго шанавання. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місыю Міласэрнасці. У дзяцінстве мусіла цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачынае працаваць у якасці хатняй прыслугі.

На дваццатым годзе жыцця пасля шматлікіх цяжкасцей уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пекарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцце суцэльнай адарванасці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменне з боку асяроддзя. З яе дзённіка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўлення ў Плоцку 22 сакавіка 1931 года атрымала ад Госпада Ісуса пажаданне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасці, а таксама намалявала Ікону Ісуса Міласэрнага з узору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаванні, 5 кастрычніка 1938 года на трыццаць трэцім годзе жыцця адыходзіць да Госпада за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 года — ва ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла святой, існуе зараз Санктуарый Божай Міласэрнасці.

Культ[правіць | правіць зыходнік]

21 кастрычніка 1965 года распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 года Святым Айцом Янам Паўлам II, і кананізаваная 30 красавіка 2000 года. Тады ж было ўсталявана літургічнае Свята Божай Міласэрнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • A. Sikorski, La Serva di Dio suor Faustina Kowalska (1905—1938). Itinerario spirituale ed esperienza mistica, Roma 1986 (mps Biblioteka Papieskiego Wydziału Teologicznego «Teresianum»)