Феадосій (Растоцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадосій

Герб
дыяцэзіяльны біскуп[d]
2 ліпеня 1784 — 4 красавіка 1790
Дыяцэзія Холмская ўніяцкая епархія
Папярэднік Максіміліян (Рыла)[d]
Пераемнік Парфір Важынскі[d]
мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
1 лістапада 1788 — 25 студзеня 1805
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Ясон Смагаржэўскі
Пераемнік Іраклій Лісоўскі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1725[1]
Смерць 25 студзеня 1805(1805-01-25) ці 1805[1]
Дынастыя Растоцкія[d]

Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Феадосій Растоцкі, Тадэвуш Тэадор Феадосій Болбас-Растоцкі (*1725 — 25 студзеня 1805) — архіепіскап, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1788—1805), епіскап Холмскі (1785—1790), тэолаг.

Нарадзіўся ў Беларусі, каля Слоніма, у сям'і слонімскага гарадскога суддзі Казіміра Болбас-Растоцкага ад жонкі з другога шлюбу Ганны з роду Есьман.

У 1739 у вельмі маладым узросце (14 гадоў) стаў манахам-базыльянінам. Пасля навіцыята і заканчэння сярэдніх філасофскіх студыяў у лістападзе 1750 быў пасланы на вышэйшыя багаслоўскія студыі ў Рым. Багаслоўскую адукацыю атрымліваў у Грэчаскім калегіуме Св. Афанасія ў Рыме. Высвячаны там на святара ў 1754. У тым жа годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну, стаў прафесарам філасофіі, тэалогіі ў базыльянскіх манастырах. Быў таксама дырэктарам школы ва Уладзіміры-Валынскім.

Пасля некалькіх гадоў прафесарскай працы яго абралі спачатку сакратаром Літоўскай правінцыі базыльянскага чыну, затым генеральным сакратаром базыльянскага ордэна ў 1759. На капітуле ў Берасці ў 1772 ён быў абраны протаігуменам Літоўскай правінцыі базыльянаў. Як здольнага адміністратара ў 1780 на капітуле ў Таракані яго пераабралі яшчэ на чатыры гады протаігуменам.

2 ліпеня 1784 наменаваны біскупам Холмскім. Мітрапаліт Ясон Смагажэўскі абраў яго сабе памочнікам і сваім пераемнікам. Яго хіратонія на каад'ютара Кіеўскай мітраполіі адбылася 11 красавіка 1785, а 19 чэрвеня 1785 ён заняў біскупскі пасад у Холме. 1 лістапада 1788, пасля смерці мітрапаліта Смагажэўскага, Феадосій Растоцкі стаў мітрапалітам Кіеўскім, Галіцкім і ўсяе Русі. 4 красавіка 1790 пакінуў пасад біскупа Холмскага.

Уніяцкі мітрапаліт Растоцкі — першы з уніяцкіх уладыкаў, які атрымаў годнасць сенатара і месца (з 1790) у сенаце Рэчы Паспалітай, чаго уніяцкая царква беспаспяхова дабівалася для сваіх ярархаў на працягу двух стагоддзяў.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), дзеля абмежвання і кантралявання дзейнасці ўніяцкай Царквы, Кацярына II затрымала мітрапаліта Растоцкага ў Пецярбургу, адкуль ён, аддзелены ад сваёй мітраполіі, быў звязаны з пастваю толькі дыпламатычным шляхам.

Памёр у Пецярбургу ў 1805.

Мітрапаліт Феадосій Растоцкі фактычна стаў апошнім паўнапраўным і поўнатытульным каталіцкім Кіеўскім мітрапалітам, бо пастаўленых расійскім царскім урадам на такую годнасць наступных мітрапалітаў Апостальская Сталіца ўважала толькі адміністратарамі старажытнай Кіеўскай кананічнай мітраполіі.

Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая. У 1790 адзначаны Ордэнам Св. Станіслава, а ў 1791 атрымаў Ордэн Белага Арла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]