Федэральны Сход Швейцарыі
Федэральны Сход (ням.: Bundesversammlung, фр.: Assemblée fédérale, іт. Assemblea federale, рэтар.: Assamblea federala) — парламент Швейцарыі, які складаецца з двух палат — Савета Кантонаў (46 членаў) і Нацыянальнага Савета (200 членаў). Знаходзіцца ў Федэральным палацы ў Берне.
Асноўныя функцыі[правіць]
- На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу выбіраюцца члены Федэральнага савета, прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, федэральныя суддзі, канцлер і камандуючы арміяй (у выпадку крызісу або вайны).
- Федэральны Сход разглядае прашэнні аб памілаванні, асуджаных федэральным судом.
- Нараўне з Федэральным Саветам і Вярхоўным Судом, Федэральны Сход з'яўляецца адной з трох галін улады ў краіне і выконвае функцыі заканадаўчага органа.
Камітэты[правіць]
Заканадаўчыя камітэты:
- Камітэт па замежных справах,
- Камітэт па навуцы, адукацыі і культуры,
- Камітэт па пытаннях сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя,
- Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага планавання і энергетыцы,
- Камітэт па бяспецы,
- Камітэт па транспарце і тэлекамунікацыях,
- Камітэт па пытаннях эканомікі і падаткаабкладання,
- Палітычны камітэт,
- Прававы камітэт,
- Камітэт грамадскіх работ.
Існуюць таксама некалькі наглядальных камітэтаў і Камітэт па памілаванні.
| Краіны Еўропы: Парламенты | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |