Фелікс Вейнгартнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фелікс Вейнгартнер

Фелікс Вейнгартнер (ням.: Felix Weingartner, 2 чэрвеня 1863, Зара, Далмацыя — 7 мая 1942, Вінтэртур) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар і музычны пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музычную адукацыю атрымаў у Грацы і ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1881—1883). У 1883 годзе дэбютаваў як дырыжор. Пасля ўдасканалення ў Ф. Ліста ў Веймары, у 1884—1903 і 1912—1919 гг. — оперны і канцэртны дырыжор ў многіх гарадах Германіі. З 1908 г. жыў у Вене. Дырэктар Венскай оперы (да 1911 г.) і кіраўнік сімфанічнага аркестра філармоніі (да 1927), у 1919—1924 гг. дырэктар Народнай оперы. У 1927—1933 гг. кіраўнік Кансерваторыі і дырыжор у Базелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Вейнгартнер — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкай дырыжорскай школы. Яго мастацтва адрознівалася класічнай завершанасцю і яркім праяўленнем інтэлектуальнага пачатку. Вейнгартнер — выбітны інтэрпрэтатар музыкі Л. Бетховена, Г. Берліёза, Р. Вагнера, П. І. Чайкоўскага, А. П. Барадзіна. Аўтар музычных твораў, у тым ліку, 8 опер і 7 сімфоній.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]