Фелікс Чысекеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Чысекеды
фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo
Member of the National Assembly of the Democratic Republic of the Congo[d]
28 лістапада 2011 — 18 чэрвеня 2013
прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга[d]
з 25 студзеня 2019
Папярэднік Жазеф Кабіла
Leader of the Union for Democracy and Social Progress[d]
31 сакавіка 2018 — 25 студзеня 2019
Папярэднік Étienne Tshisekedi[d]
старшыня Афрыканскага саюза[d]
6 лютага 2021 — 5 лютага 2022
Папярэднік Сірыл Рамафоса
Пераемнік Макі Сал

Нараджэнне 13 чэрвеня 1963(1963-06-13)[1][2] (60 гадоў)
Бацька Étienne Tshisekedi[d][3]
Жонка Nyakeru Tshisekedi Denise[d]
Веравызнанне пяцідзясятніцтва
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Сайт presidence.cd
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Антуан Чысекеды Чыломба (фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, нар. 13 чэрвеня 1963(1963-06-13)[1][2], Кіншаса, Правінцыя Кіншаса) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Саюзу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў краіне[4]. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кіншасе 13 чэрвеня 1963 года. У Фелікса было камфортнае жыццё ў сталіцы. Калі яго бацька Эцьен Чысекеды[en] стварыў апазіцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фелікс далучыўся да бацькі-дысідэнту.

У 1985 годзе Мабуту даў яму, яго маці і братам дазвол пакінуць іх малую радзіму, вёску ў рэгіёне Касаі. Ён з’ехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцця і стаў актывістам СДСП[5].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2008 года быў прызначаны Нацыянальным сакратаром СДСП па знешніх сувязях.

У лістападзе 2011 года атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі ад горада Мбужы-Маі. Тым не менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія з’яўляюцца вынікам фальсіфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсентэізм».

У маі 2013 года адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае членства для тых, хто з’яўляецца членам палітычнай арганізацыі).

У кастрычніку 2016 года стаў намеснікам генеральнага сакратара СДСП[6].

31 сакавіка 2018 года быў абраны кіраўніком СДСП пасля смерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эцьена Чысекеды 1 лютага 2017 года[7]. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад СДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на снежань 2018 года. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57 % галасоў[8].

Канстытуцыйны суд ДРК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў і 4 студзеня 2019 года Чысекеды афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта[9].

6 лютага 2021 года ўступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 5 лютага 2022 года гэтая пасада перададзена Макі Сал.

Пераабраны прэзідэнтам краіны на выбарах 2023 года[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Félix Tshisekedi // MAK
  2. а б Felix Tshisekedi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kongon ehundik goiti herritar hil dituzte hauteskundeen atarian // BerriaAndoain: 2018. — ISSN 1696-5108; 1696-5116
  4. Congo Opposition Leaders Mull Unity Candidate for Delayed Vote
  5. RDC : Félix Tshisekedi, au nom du père
  6. Félix Tshisekedi Premier ministre à la place de Samy Badibanga? (фр.). Politico.cd (23 снежня 2016). Праверана 17 студзеня 2019.
  7. Tshisekedi’s son leads DRC’s main opposition party (англ.). The Herald (2 красавіка 2018). Праверана 17 студзеня 2019.
  8. Лидер оппозиции победил на выборах главы Демократической Республики Конго. РБК (10 студзеня 2019). Праверана 17 студзеня 2019.
  9. Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК
  10. [1]