Ферганская даліна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ферганская даліна (узб.: Farg‘ona vodiysi, тадж. водии Фарғона, кырг.: Фергана өрөөнү)— міжгорная ўпадзіна ў гарах Сярэдняй Азіі. Плошча каля 22 тыс. км2, а разам з навакольнымі гарамі да 80 тыс. км2. У плане нагадвае эліпс даўжынёй каля 300 і шырынёй да 170 км.
