Фердынанд Ляйтнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд Ляйтнер
ням.: Ferdinand Leitner
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 сакавіка 1912(1912-03-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1996(1996-06-03)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Педагог Franz Schreker[d], Юліус Прувер, Artur Schnabel[d], Karl Muck[d] і Robert Kahn[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Rune Larsson[d] і Бернард Хайтынк
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд Ляйтнер (ням.: Ferdinand Leitner; 4 сакавіка 1912, Берлін — 3 чэрвеня 1996, Цюрых) — нямецкі дырыжор.

Вучыўся ў Берлінскай Вышэйшай школе музыкі ў Франца Шрэкера і Юліуса Прувера, браў урокі таксама ў Артура Шнабеля і Карла Мука. У 1930-я гг. выступаў больш як піяніст, акампануючы Людвігу Хёльшэру і Георгу Куленкампфу. У 1935 г. стаў асістэнтам Фрыца Буша па працы на Глайндбарнскім оперным фестывалі. У 1940-я гг. быў галоўным дырыжорам тэатральных аркестраў у Берліне, Гановере, Мюнхене, у 19471969 гг. працаваў у Штутгарце, з 1949 г. на пасадзе генеральмузікдырэктара. Адначасова ў 19471951 гг. кіраваў Бахаўскімі тыднямі ў Ансбаху, з 1956 г. кіраваў пастаноўкамі нямецкіх опер у буэнас-айрэскім тэатры «Калон». У 19691984 гг. Ляйтнер быў музычным кіраўніком Цюрыхскай оперы, у 19761980 гг. таксама ўзначальваў гаагскі Рэзідэнц-аркестр.

Ляйтнер быў у першую чаргу оперным дырыжорам, які асабліва цікавіўся нямецкай музыкай XX стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам адбылося прэм’ернае выкананне оперы Карла Орфа «Цар Эдып» (1959), ён шмат працаваў з творамі Карла Амадэя Хартмана, Феруча Бузоні і інш.

Зноскі

  1. а б Ferdinand Leitner // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand Leitner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/tod/friedhoefe/prominenteverstorbene/Promi_Alpha.pdf
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.