Фердынанд фон Цэпелін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд фон Цэпелін
Ferdinand Adolf Heinrich August
Graf von Zeppelin
Ferdinand von Zeppelin.jpg
Фердынанд фон Цэпелін
Дата нараджэння

8 ліпеня 1838({{padleft:1838|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})

Месца нараджэння

Канстанц

Дата смерці

8 сакавіка 1917({{padleft:1917|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (78 гадоў)

Месца смерці

Берлін

Род войскаў

кавалерыя

Гады службы

1855—1890

Званне

брыгадны генерал[1]

Фердынанд фон Цэпелін (8 ліпеня 1838, Канстанц — 8 сакавіка 1917, Шарлотэнбург, пад Берлінам) — граф, нямецкі канструктар дырыжабляў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1854 скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу. Удзельнічаў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ЗША 1861-65 (на баку паўночнікаў), а таксама ў аўстра-прускай 1866 і франка-прускай 1870-71 войнах. У 1891 выйшаў у адстаўку ў чыне генерала і цалкам прысвяціў сябе пытанням будавання дырыжабляў. Цэпелін распрацаваў канструкцыю дырыжабля жорсткай сістэмы з металічным каркасам, абцягнутым тканінай. Усярэдзіне корпуса ў адсеках размяшчаліся балоны з газам. 2 ліпеня 1900 года здзейсніў палёт 1-ы яго дырыжабль аб'ёмам 11300 м³, які неўзабаве быў разбураны бурай. У 1905 годзе Цэпелін пабудаваў 2-і дырыжабль, які пазней разбіўся пры пасадцы. Да 1914 года было пабудавана 25 апаратаў (з іх 6 пасажырскіх). Ваенныя дырыжаблі Цэпеліна, выкарыстоўваліся ў 1-й сусветнай вайне. Апошні пасажырскі дырыжабль Цэпеліна («Гіндэнбург», 1936) здзейсніў 63 палётаў (згарэў у 1937).


Зноскі

  1. Inventor Ferdinand von Zeppelin Biography (англ.) . The Great Idea Finder. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]