Фердынанд I, кароль Абедзвюх Сіцылій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд I
Ferdinando I
Фердынанд I
сцяг
Кароль Неапаля
6 кастрычніка 1759 — 23 студзеня 1799
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік: Карл VII
Пераемнік: Партэнапейская рэспубліка
сцяг
Кароль Сіцыліі
6 кастрычніка 1759 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд III)
Папярэднік: Карл V
сцяг
Кароль Неапаля
13 чэрвеня 1799 — 30 сакавіка 1806
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік: Партэнапейская рэспубліка
Пераемнік: Жазеф Банапарт
сцяг
Кароль Неапаля
3 мая 1815 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік: Іаахім Мюрат
сцяг
1-ы кароль Абедзвюх Сіцылій
12 снежня 1816 — 4 студзеня 1825
Пераемнік: Францыск I
 
Нараджэнне: 12 студзеня 1751({{padleft:1751|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})
Неапалітанскае каралеўства Неапаль, Неапалітанскае каралеўства
Смерць: 4 студзеня 1825({{padleft:1825|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (73 гады)
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій Неапаль, Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Род: Неапалітанскія Бурбоны Неапалітанскія Бурбоны
Бацька: Карл III, кароль Іспаніі
Маці: Марыя-Амалія Саксонская
Жонка: Марыя-Караліна Аўстрыйская

Фердынанд I (італ.: Ferdinando I; 12 студзеня 1751, Неапаль — 4 студзеня 1825, Неапаль) — кароль Абедзвюх Сіцылій з 1816 года, кароль Неапаля пад імем Фердынанд IV у 17591806 гадах, кароль Сіцыліі пад імем Фердынанд III у 18061816 гадах. Сын караля Іспаніі Карла III і Марыі-Амаліі Саксонскай.

Як палітычны дзеяч знаходзіўся ў цені сваёй энергічнай жонкі Марыі Караліны і яе фаварыта Актана. Прыхільнік вельмі кансерватыўных поглядаў. На яго кіраванне прыйшліся шматлікія войны з Францыяй.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік дынастыі Бурбонаў. Бацька Фердынанда, неапалітанскі кароль Карл, атрымаў у спадчыну ў 1759 г. іспанскі трон і адправіўся кіраваць на Пірэнеі, пакінуўшы 8-гадовага хлопчыка ў Неапалі на апеку рэгенцкага савета. Саноўнікі на чале з Бернарда Танучы працягвалі распачатыя яго бацькам ліберальныя рэформы ў рэчышчы асветнага абсалютызму XVIII стагоддзя. Велізарныя сродкі расходаваліся на дабудаванне каралеўскай рэзідэнцыі ў Казерце. Заўзяты аматар палявання, Фердынанд замовіў для сябе будаўніцтва «паляўнічага доміка» на возеры Фузара.

Пасля нараджэння ў 1777 г. спадчынніка прастола ў дзяржаўны савет была дапушчана каралева Марыя Караліна, якая стала пры добразычлівым папушчальніцтве мужа наводзіць там свае парадкі. Танучы быў адпраўлены ў адстаўку, і ў каралеўстве запанавала атмасфера рэакцыі. Чарговае «закручванне гаек» адбылося, калі французскія рэвалюцыянеры адправілі на гільяціну родную сястру каралевы. Неапаль адразу ўступіў у першую антыфранцузскую кааліцыю, а потым і ва ўсе наступныя.

Выгнанне ў Палерма[правіць | правіць зыходнік]

Прыбыццё ў Неапаль дружалюбных флотаў пад камандаваннем Фёдара Ушакова (расійскага) і Гарацыа Нэльсана (англійскага) падштурхнула караля ў 1798 г. напасці на Рымскую рэспубліку, створаную па вобразу і падабенству Французскай. Аднак у канцы снежня таго ж года французы ўвайшлі ў Неапаль, зрынулі караля і абвясцілі Партэнапейскую рэспубліку. На караблі Нэльсана каралеўскі двор у паніцы бег у Палерма.

У чэрвені 1799 г. рэспубліканцы здаліся на літасць караля і Фердынанд змог вярнуцца ў Неапаль. Нягледзячы на міласцівыя ўмовы здачы, завадатары «бунту» былі пакараны смерцю. У дзяржаве ўсталяваўся паліцэйскі рэжым — да 1806 года, калі напалеонаўская армія ўвайшла ў Неапаль і каралём замест Фердынанда быў абвешчаны Жазеф Банапарт, якога неўзабаве замяніў маршал Мюрат. Каралеўскі двор ізноў шукаў выратавання ў Сіцыліі.

Англійскі пасланец Бентынк пераканаў Фердынанда змякчыць дэспатычны стыль кіравання, выдаліць ад двара Марыю Караліну і яе фаварытаў, прызначыць рэгентам прынца Францыска і нават абмежаваць уладу манарха канстытуцыяй. Марыя Караліна адбыла на радзіму ў Вену. Як толькі да Палерма дайшла вестка пра яе смерць, Фердынанд, забыўшыся пра жалобу, заключыў марганатычны шлюб з палюбоўніцай Лючыяй Мільяча, якая была названа герцагіняй Фларыдыі.

Пасля звяржэння Мюрата і ўварвання аўстрыйцаў састарэлы манарх вярнуўся ў Неапаль як абсалютны кіраўнік каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У гонар рэстаўрацыі Бурбонаў у сталіцы была закладзена грандыёзная базіліка Сан-Франчэска-дзі-Паола. Пачаліся ганенні на праціўнікаў рэжыму; колькасць ахвяр «белага тэрору» ацэньваецца ў 10 тысяч.

Барацьба з карбанарыямі[правіць | правіць зыходнік]

Вяртанне дэспатызму выклікала незадаволенасць ліберальна настроеных маладых людзей, празваных карбанарыямі. У 1820 г. глава рэвалюцыянераў Гульельма Пепэ ўрачыста ўступіў у Неапаль, а кароль вымушаны быў адступіць і абвясціць пра выданне канстытуцыйнага закона. Падзеі ў Неапалі выклікалі перапалох у Свяшчэнным саюзе; для іх абмеркавання сабраўся кангрэс у Тропау. Фердынанд у ім не змог прыняць удзелу па прычыне забароны з боку парламента.

Базіліка Сан-Франчэска дзі Паола была пабудавана па зароку караля Фердынанда ў гонар адваявання Неапаля ў французаў

На наступны год, перадаўшы стырны кіравання сыну, ён абраўся на кангрэс у Лайбаху (1821), дзе заручыўся падтрымкай аўстрыйскага канцлера Метэрніха. Аўстрыйская армія, уступіўшы ў межы каралеўства, нанесла паражэнне Пепэ і канстытуцыяналістам. Неапаль вярнуўся да абсалютысцкай формы кіравання. У разгар новых ганенняў на іншадумцаў Фердынанд памёр.

Унёсак у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Пры падтрымцы Фердынанда I была створана Палермская астранамічная абсерваторыя, дзе быў адкрыты першы астэроід Цэрэра.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сайт каралеўскага дому Бурбонаў-Абедзвюх Сіцылій