Ферма (канструкцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ферма, канструкцыя)
Ферма моста

Фе́рма (фр.: ferme ад лац.: firmus — моцны, трывалы) — у будаўніцтве, стрыжнёвая нясучая канструкцыя.

Фермы выкарыстоўваюцца ў якасці пакрыцця будынкаў, пралётаў мастоў, нясучых канструкцый пад’ёмных кранаў, апор ліній электраперадачы, мачтаў і інш.

Ферма складаецца з прамых і паліганальных паясоў і рашотак. Элементы ферм злучаюцца зваркай, заклёпкамі, урубкамі і інш. У якасці матэрыялаў выкарыстоўваюцца металы, жалезабетон, драўніна і інш.

Металічная апора ЛЭП

Паводле тыпу рашотак фермы падзяляюцца на

  • бэлечныя,
  • бэлечна-кансольныя,
  • арачныя,
  • кансольныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]