Фернанду Песоа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фернанду Песоа
Fernando Pessoa
Fernando-pessoa1.jpg
Імя пры нараджэнні:

Фернанду Антоніу Нугейра Песоа

Дата нараджэння:

13 чэрвеня 1888(1888-06-13)

Месца нараджэння:

Лісабон, Партугалія

Дата смерці:

30 лістапада 1935(1935-11-30) (47 гадоў)

Месца смерці:

Лісабон, Партугалія

Род дзейнасці:

паэт, празаік, драматург, эсэіст

Гады творчасці:

1895—1935

Подпіс:

Подпіс

Фернанду Песоа (парт.: Fernando Pessoa; 13 чэрвеня 1888, Лісабон — 30 лістапада 1935) — выбітны партугальскі паэт, драматург XX стагоддзя. Пісаў творы на партугальскай і англійскай мовах, падпісваючыся рознымі гетэронімамі, якіх даследчыкі налічваюць не менш за 72. Найбольш вядомыя з іх — Алвару дэ Кампуш, Рыкарду Рэйш і Алберту Каэйру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце пяці гадоў будучы пісьменнік страціў бацьку, які памёр ад туберкулёзу, а хутка і малодшага брата, якому не было нават года. У 1895 годзе яго маці выходзіць замуж у другі раз за консула Партугаліі ў Дурбане, і яны пераязджаюць у Паўднёвую Афрыку. Там ён атрымоўвае адукацыю і выяўляе ранні талент да літаратурнай творчасці. Там жа знаёміцца з творамі У. Шэкспіра, Э. По, Дж. Мілтана, Дж. Г. Байрана, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, А. Тэнісана і іншых. Англійская мова адыграе значную ролю ў жыцці паэта.

У 1905 годзе, пакінуўшы сям'ю ў Афрыцы, Песоа вяртаецца ў Партугалію, каб вывучаць літаратуру. У 1906 г. ён паступае на Вышэйшыя літаратурныя курсы (цяпер філалагічны факультэт Лісабонскага ўніверсітэта), але не вытрымлівае і аднаго году. У гэты ж час ён знаёміцца з найбуйнейшымі партугальскімі пісьменнікамі. У наступным годзе памірае бабуля паэта, дзякуючы невялікай спадчыне якой Пэсоа адчыніў маленькую тыпаграфію, якая, праўда, хутка збанкрутавала. З 1908 г. і да апошніх дзён паэт займаецца перакладамі камерцыйнай карэспандэнцыі, ведучы даволі сціплае грамадскае жыццё.

З 1912 г. Песоа пачынае выступаць у перыядычных выданнях як эсэіст і літаратурны крытык. У 19152 г. разам з іншымі паэтамі, такімі як Алмаду Нэгрэйруш і Марыу дэ Са-Карнейру, ён выдае літаратурны часопіс «Арфей», які запачаткаваў мадэрнізм у партугальскай літаратуры. У 1918 г. выходзяць дзве англамоўныя кнігі Песоа — паэма «Антыной» (Antinous) і «35 санетаў» (35 Sonnets). Разам з двума кампаньёнамі Песоа засноўвае яшчэ адну друкарню, у якой у 1921 г. выходзяць яшчэ два зборнікі яго англамоўнай паэзіі — «Англійскія вершы I—II» (English Poems I—II) і «Англійскія вершы III» (English Poems III). Пеоа перакладае некалькі кніг з англійскай на партугальскую, а таксама вершы Э. По «Крумкач» і «Анабель Лі».

З таго часу, як Песоа вяртаецца з Афрыкі ў Партугалію, ён вельмі рэдка выязджае з любімага Лісабона. Менавіта найбольш цікавым месцам і атмасферы горада прысвечаная «Кніга неспакою», яшчэ адзін значны твор, напісаны чацвертым з самых вядомых гетэронімаў Песоа — Бернарду Суарэшам. Аднак і ён не быў апублікаваны пры жыцці пісьменніка.

Фернанду Песоа памёр амаль невядомым 30 лістапада 1935 года, надрукаваўшы толькі адну кнігу на партугальскай мове — «Пасланне» (Mensagem) і пакінуўшы вялікую спадчыну вершаў і лістоў, якія да гэтага часу даследуюцца і рыхтуюцца да друку. На падставе біяграфіі і твораў пісьменніка створаныя раманы «Год смерці Рыкарду Рэйша» Жазэ Сарамага і «Тры апошнія дні Фернанду Песоа» Антоніа Табукі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ángel Crespo: Fernando Pessoa: Das vervielfältigte Leben. Eine Biographie. Ammann, Zürich 1996, ISBN 3-250-10282-2.
  • Steffen Dix: Heteronymie und Neopaganismus bei Fernando Pessoa. Würzburg 2005, ISBN 3-8260-3039-7.