Ферэкід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ферэкід Сіраскі (стар.-грэч.: Φερεκύδης, 584/583 — 499/98 да н.э., востраў Сірас) — старажытнагрэчаскі касмолаг, сучаснік Анаксімандра, настаўнік Піфагора. Такія аўтары, як Клімент Александрыйскі і Філон Біблскі, сцвярджаюць, што «Ферэкід не атрымліваў навучанняў у філасофіі ні ад якога настаўніка, але набыў свае веды з тайных кніг фінікійцаў». Ферэкід лічыцца першым грэчаскім празаікам. Напісаў «Тэагонію» і «Касмагонію». Высоўваў вучэнне пра ператварэнні душ, дзе адрозніваў тры элементы: агонь, паветра, ваду. Прызнаваў вечнасць пачатковай троіцы багоў: Заса (Зеўса, гэта значыць эфір), Хтоніі (хаос, падземныя глыбіні) і Хронаса (час). Магчыма, галоўная заслуга Ферэкіда — у тым, што ён першым стаў тлумачыць міфалогію алегарычна.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрагменты ранних греческих философов. Часть 1. — М.: Наука, 1989