Фесаланікійцам, 1-ы ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першая старонка старадаўняга мануктрыпту. У загалоўку напісана: "Фесаланікійцам".

Фесаланікійцам 1-ы ліст, Першы ліст апостала Паўла да хрысціян Фесалонікі – адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавета. Размяшчаецца пасля ліста Каласянам перад Другім лістом Фесаланікійцам.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Ліст напісаны да вернікаў Фесалонікі, горада і адміністрацыйнага цэнтра рымскай правінцыі Македонія. Павел наведаў горад падчас другой місіянерскай вандроўкі, пасля таго, як пакінуў Філіпы. Згодна Дзеянняў Апосталаў у Фесалоніках апостал прабыў каля месяца.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай напісання ліста было жаданне апостала выказаць падзяку вернікам Фесалонікі, дзе Павел знайшоў прытулак пасля ганення ў Філіпах. Павел вельмі клапаціўся пра лес маладой хрысціянскай суполкі, якая таксама пережывала пераслед з боку гарадской чэрні і ўлад горада. Для таго, каб падмацаваць вернікаў, ен адаслаў у горад Цімафея, а потым з нецярплівасцю чакаў яго Афінах. Цімафей прынес радасныя весткі: маладая суполка вытрымала пераслед, вернікі захавалі веру і чакаюць магчымасці зноў убачыцца з Паўлам. Павел вельмі ўдзячны Богу за гэта і карыстаецца магчымасцю напомніць чытачам – гэта доля хрысціяніна. Але Цімафей паведаміў пра праявы разбэшчанасці і аморальных паводзінах асобных членаў суполкі, а таксама што смерць кагосьці з хрысціян выклікала адчай і чуткі пра хуткі канец света. Адказ Паўла змяшчае тлумачэнні і настаўленні адносна гэтага пытання.

Асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарамі ліста названы Павел, Сільван і Цімафей. Хутчэй за ўсе, яны былі суаўтарамі ліста, таму што на працягу ліста выкарыстоўваецца займеннік “мы”.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст адзін з самых простых, які быў напісаны апосталам Паўлам. У ім няма дагматычнага вучэння, яно цалкам засяроджана на неабходнасці быць падобнымі Хрысту, а таксама духоўнаму айцу Паўлу ў нястачах і любові. Дзякуючы моцы Святога Духа, вернікі Фесалонікі мужна вытрымалі пакуты і распаўсюджвалі Радасную вестку. Павел нагадвае чытачам пра час, калі ён упершыню з'явіўся ў горадзе. Ён параўноўвае сваіх чытачоў з дзецьмі, у якіх не было ніякіх правоў і аўтарытэту. Ён ужывае матафары матулі-карміліцы і таты-выхавацеля, кажучы пра сваю дзейнасць у Фесалоніках. Павел напамінае, што з любові к вернікам не жадаючы нікога абцяжарваць, ён працаваў дзень і ноч. У апостала з вернікамі Македоніі складваліся асаблівыя адносіны. Павел дзякуе суполку, ставіць яе прыкладам да іншых цэркваў. Ён ужывае вельмі пяшчотныя словы, якія нідзе, акрамя ліста да Філіпянаў, ён не ўжывае. Ён вельмі ўзрадаваны добрым весткам, прынесеным Цімафеям, за якія дзякуе ў малітве Бога.

Але ў царкве былі і праблемы. На вялікі жаль Паўла, вернікі лёгкадумна адносіліся да распуцтва і пагарджалі працу. Павел пераконвае вернікаў у тым, што распуцтва – сур'ёзны грэх, а нежаданне працаваць і жыцце за кошт багатых сяброў суполкі паказвае адсутнасць любові.

Памершыя, згодна апосталу, не памерлі назаўседы. Яны разам з тымі, што будзе жыць у час Другога прышэсця Хрыста, будуць сустракаць свайго Пана. Яны паўстануць з мертвых і будуць заўсёды са Хрыстом. Але Яго вяртанне будзе нечаканым, таму трэба заўседы быць духоўна гатовымі. Ліст сканчваецца вельмі лаканічнымі, але змястоўнымі пажаданнямі пра жыцце ў царкве.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст адносіцца да ранніх лістоў Паўла. Хутчэй за ўсе яно было напісана пасля ліста Галатам, ці нават ранней за яго. Лічыцца, што яно было напісана ў 5152 гг. н.э. месцам напісання лічыцца Карынф.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст складаецца з 5 раздзелаў і пачынаецца з удзячнай малітвы, у якую ўключана апавяданне пра наведванне Фесалонік і аб тым прыкладзе, які паказаў Павел. Малітва сканчваецца толькі ў канцы 3 раздзела. Потым Павел пераходзіць да выпраўлення недахопаў у суполцы, а сканчвае ліст прароцтвам пра вяртанне Хрыста і правіламі хрысціянскага жыцця.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1:1)
  • Падзяка Богу за ўстойлівасць Фесаланікійскай царквы (1:2-3:13)
  • Неабходнасць святой, мірнай і ціхага жыцця (4:1-12)
  • Прышэсце Хрыста і ўвастрасенне з мертвых (4:13-5:11)
  • Настаўленні пра жыцце ў Царкве (5:12-22)
  • Завяршэнне ліста (5:23-28)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Жан Кальвин, Евангелие и Реформация, 2011, 336с.
  • Послания к Фессалоникийцам, Джон Р.У. Стотт, Мирт, 2004, 208с.
  • Павел. Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий, Райт Н., Библейско-богословский институт святого апостола Андрея (ББИ), 2008, 170с.
  • Толкование на 1-е послание к Фессалоникийцам, Иустин (Попович), Издательство Московского Подворья Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 2000

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Ліст Фесаланікійцам у перакладзе В. Сёмухі