Фесаланікійцам, 2-і ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фесаланікійцам 2-і ліст - Другі ліст апостала Паўла да хрысціян Фесалонікі – адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавета. Размяшчаецца пасля ліста Першага ліста Фесаланікійцам перад Першым лістом Цімафею.

Частка папірусу, напісанага каля 200г. н.э., які ўтрымоўвае Другі ліст да Фесаланікійцаў

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай мэтай напісання ліста былі звесткі, что ў Фесалоніках з’явіліся чуткі, што Хрыстос ужо вярнуўся другі раз. Гэта выклікала замяшанне сярод вернікаў. Магчыма фесаланікійцы няверна вытлумачылі папярэдні ліст Паўла, а магчыма хтосьці распаўсюдзіў нейкае прароцтва ці нават ліст, які быццам напісаў Павел. Гэта прывяло да таго, што тыя гультаі, якіх Павел крытыкаваў у першым лісце, цалкам кінулі працу, працягваючы жыць за кошт суполкі.

Таму ўзнікла неабходнасць тэрмінова растлумачыць пра сапраўдны ход спраў і такім чынам скончыць замяшанне, а таксама даць больш жорсткі загад працаваць.

Аўтарства і асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Гэты ліста моцна падобны на першы ліст да Фесаланікійцам, але ў той жа час розніца ў лістах мажа стварыць уражанне, што яго мог напісаць штосьці іншы. Справа ў тым, што ў першым лісце Павел пісаў пра раптоўнасць вяртання Пана, пра тое, што ніхто не ведае пра тэрміны вяртання. У другім лісце аўтар сцвярджае, што перад вяртаннем павінны адбыцца падзеі, якія стануць для вернікаў як знакі. Таму існуе меркаванні, што аўтарам ліста могла быць асоба, іншая за Паўла. Імёны аўтараў прыведзены ў самым пачатку ліста. Яны тыя ж, што і ў першым лісце: Павел, Сільван і Цімафей. Аднак у тэксце ліста займеннік аўтара сустракаецца як у множным, так і адзіночным ліку.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Апостал пачынае ліст з паведамлення пра вяртанне Госпада і пра Суд, які павінен адбыцца перад гэтым. Аўтар упэўнены, што вернікі атрымаюць узнагароду, а ворагі царквы панясуць пакаранне. Потым Павел пераходзіць да галоўнай тэмы ліста і заклікае не паддавацца замяшанню. Ён не адмаўляецца ад сваіх папярэдніх слоў, але ўдакладняе, што Хрыстос вернецца, калі выканаюцца прароцтвы пра імпрэзу сіл зла ў свеце. Павел моліць слухачоў не бянтэжыцца, таму што перад гэтымі падзеямі павінен з’явіцца ашуканец, які выставіць сабе вышэй за ўсё, зойме месца кіраўніка ў Царкве Божай і будзе выдаваць сабе за Бога. Павел піша, што ён ужо апавядаў пра гэта, калі ён фізічна знаходзіўся ў Фесаланіках. І перад Другім прышэсцем Хрыста ўсё ашуканства адкрыецца для тых, хто трымаецца вучэння; тыя ж хто не прынял вучэння загінуць разам з беззаконнікам, якога Хрыстос знішчыць падчас вяртання. Гэтыя словы апостала маюць вялікае падабенства са словамі Ісуса Хрыста на Алейнай гары, а таксама Адкрыцця Яна Багаслова.

Потым Павел угаворвае бунтароў і гультаёў і заклікае іх да супакою і працы. Ён піша ў больш рэзкім тоне, чым у першым лісце. З тымі, што не паслухаецца, трэба не мець нікаяніх зносін. Але гэта не помста, а спроба выпраўлення. У заканчэнні ліста Павел заклікае браць прыклад з яго самаго, бо ён калі быў у Фесаліках не гультаваў і не еў дарма хлеба, але працаваў удзень і ўноч, каб не абцяжарыць вернікаў.

Час і месца напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Хутчэй за ўсё ліст напісаны адразу пасля першага ў 51 ці 52 годзе н.э. Гэтым можа тлумачыцца іх падабенства. Месцам напісання лічыцца Карынф.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на тры раздзелы. Ліст самы кароткі сярод тых, што адрасаваны цэрквам. Ліст можна падзяліць на дзве часткі. Ён пачынаецца з малітвы, потым апостал пераходзіць да тэмы Другога прышэсця Хрыста. Другая частка ліста больш практычная, у ёй Павел заклікае чытачоў да працы.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Хвала за цярплівасць (1:3-12)
  • Другое прышэсце Хрыста (2:1-17)
  • Хрысціянскія паводзіны (3:1-15)
  • Завяршэнні ліста (3:16-18)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Жан Кальвин, Евангелие и Реформация, 2011, 336с.
  • Послания к Фессалоникийцам, Джон Р.У. Стотт, Мирт, 2004, 208с.
  • Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий, Райт Н., Библейско-богословский институт святого апостола Андрея (ББИ), 2008, 170с.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Ліст Фесаланікійцам у перакладзе В. Сёмухі