Фест

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэшткі палаца ў Фесце

Фест (грэч.: Φαιστός) — археалагічны помнік мінойскай цывілізацыі на востраве Крыт (3 - 2 тысячагоддзі да н. э.).

Каардынаты: 35°03′05″ пн. ш. 24°48′49″ у. д. / 35.051389° пн. ш. 24.813611° у. д. (G) (O) (Я)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фест знаходзіцца на раўніне Месара на поўдні цэнтральнай часткі Крыта, якая была населена каля 6 тысячагоддзя да н. э. У пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. тут быў ўзведзены тыповы мінойскі палац, які, як мяркуюць, з'яўляўся буйным адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам. Ён займаў прыкладна 8400 м². Каля 1700 г. да н. э. палац быў значна разбураны землятрусам, адноўлены, але саступіў першынство суседняму палацу ў Агія-Трядзе. У сярэдзіне XV ст. да н. э. зноў пацярпеў ад вывяржэння вулкана на востраве Сантарын.

Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1900 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons