Флавій Аэцый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Флавій Аэцый (лац.: Flavius Aëtius; пам. 21 верасня 454) — палкаводзец Заходняй Рымскай імперыі, трохразовы консул (432, 437 і 446 гг.), атрымаў ад гісторыкаў эпітэт «апошні з рымлян».

Гоцкі гісторык Іардан так адзначыў заслугі рымскага палкаводца Флавія Аэцыя ў складаны перыяд для імперыі, атакаванай ў 1-й палове V стагоддзя з розных бакоў германцамі і гунамі: «цягавітасцю ў воінскіх справах, асабліва [ўдала] нарадзіўся ён для Рымскай імперыі». Аэцый узначаліў войска імперыі ў 429 годзе. На працягу 25 гадоў Аэцый ўдала адбіваў абмежаванымі сіламі набегі варвараў на ўладанні Заходняй Рымскай імперыі, выступаючы ў ролі не столькі военачальніка, колькі фактычнага кіраўніка імперыі пры слабым імператары Валенцініяне. Аэцый найбольш вядомы ў гістарыяграфіі сваёй перамогай над Атылам у бітве на Каталаўнскіх палях у 451 годзе.

У 454 годзе імператар Валенцініян III забіў свайго лепшага палкаводца і дыпламата Аэцыя, а ўжо ў наступным годзе Рым быў разрабаваны вандаламі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Giuseppe Zecchini: Aezio. L'ultima difesa dell'occidente romano (= Centro ricerche e documentazione sull'antichità classica. Monografie 8). „L'Erma“ di Bretschneider, Rom 1983, ISBN 88-7062-527-3.