Фламінга
| Фламінга | ||||||||||||||
Чырвоны фламінга
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
|||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Фламінга |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Phoenicopteriformes |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Фламінга (Phoenicopteriformes) — атрад птушак.
Вядома 4 сямействы, з іх толькі 1 сучаснае (Phoenicopteridae), 3 роды, 6 відаў. Фламінга пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў, салёных азёр. Утвараюць калоніі (да 25 тыс. пар). Найбольш вядомы фламінга звычайны, або чырванакрыл. Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.
Даўжыня да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэнне рыхпае, мжкае, у дарослых белае з ружовымі адценнямі да чырвонага, канцы крылаў чорныя. Дзюба вялікая, сагнугая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб'я рагавыя пласцінкі, з дапамогай якіх фламіга адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвей, насенне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай.
Манагамы. Адкладваюць 1-3 яйцы.