Фларо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўвостраў Фларо з космасу, Лістапад 1985

Фларо́ (англ.: Fleurieu) — паўвостраў, размешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі. Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава з'яўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Макларэн. Прыбярэжныя гарады Уайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сёрфінгу.

Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, размешчаным у самай паўднёвай кропцы паўвострава, і востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802 па імю міністра марскога флота Францыі — Шарля П'ера Кларэ, герцага Фларо.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]