Фларэнтыйскі баптыстэрый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Фларэнтыйскі баптыстэрый
Battistero di San Giovanni
Баптыстэрый Сан-Джавані
Баптыстэрый Сан-Джавані
Каардынаты: 43°46′23.6″ пн. ш. 11°15′16.56″ у. д. / 43.773224° пн. ш. 11.254602° у. д. (G) (O) (Я)43°46′23.6″ пн. ш. 11°15′16.56″ у. д. / 43.773224° пн. ш. 11.254602° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Фларэнцыя
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Пра аднайменны баптыстэрый у Пізе гл. Пізанскі баптыстэрый

Баптыстэрый Сан-Джавані (італ.: Battistero di San Giovanni) — сярэднявечны (раманскі стыль) баптыстэрый на П'яцца дэль Дуома і П'яцца дзі Сан-Джавані, побач з саборам Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ і кампанілай Джота ў Фларэнцыі, адзін з самых старых будынкаў горада. Як і большасць баптыстэрыяў, асвечаны ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Першы баптыстэрый быў пабудаваны ў Фларэнцыі не пазней V стагоддзя. Цяпер існуючы будынак будаваўся з 1059 па 1129 гады. Аж да XIX стагоддзя менавіта тут хрысцілі ўсіх выхадцаў Фларэнцыі. Сярод іх — Дантэ і Медычы. Паўкруглая апсіда ў XIII стагоддзі была заменена на прамавугольную. Скляпенне купала ўпрыгожаны візантыйскімі мазаікамі XIIIXIV стагоддзяў. Цэнтральная мазаіка адлюстроўвае карціну Страшнага суда з фігурай Хрыста ў цэнтры. У баптыстэрыі таксама знаходзіцца грабніца антыпапы Іаана XXIII.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]