Флейта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флейта
Выява
Апісана на сайце mimo-db.eu/HornbostelAnd…
Playing range image
Класіфікацыя Харнбостэля — Закса 421[1]
Не раней за 35 тысячагоддзе да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фле́йта (ням.: Flöte ад акс.: flaüto) — агульная назва для шэрагу інструментаў з групы драўляных духавых. У адрозненне ад іншых духавых інструментаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку рассячэння плыні паветра аб грань, замест выкарыстання язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафесійнай музыцы разнавіднасць флейтаў — папярочную флейту. Флейта з’яўляецца адным з самых старажытных музычных інструментаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны свісток, які з’явіўся яшчэ ў старажытных народаў і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструментам, а цацкай альбо прыстасаваннем для выканання рэлігійных магічных абрадаў, як, напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, якія рабілі свісткі з гліны, касцей і дрэва.

Гісторыя развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, з’яўляецца свісток. Паступова ў свістковых люлечках сталі праразаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты свісток у свістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалагічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысячамі гадоў да нашай эры і адносяцца да рэгіёна Швабская Альба ў Германіі. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага ранняга перыяду прысутнасці сучаснага чалавека ў Еўропе[2].

Падоўжная флейта была вядома ў Старажытным Егіпце яшчэ пяць тысяч гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструментам на ўсім Блізкім Усходзе. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулін і здольная да актаўнага перадування, забяспечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць змяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам перакрыжаваных пальцаў, закрыцця адтулін напалову, а таксама змены кірунку і сілы дыхання. Да гэтага тыпу належаць: старадаўні флажалет, блокфлётэ, двайная флейта, а таксама беларускія народныя інструменты — адзіночная дудка і парныя дудкі.

На тэрыторыі Беларусі знойдзены на паселішчы Дубакрай (каля возера Сенніца) дзве касцяныя прамыя адкрытыя флейты перыяду ранняга неаліту[3]. Яны маюць па 4 гукавыя адтуліны і наступныя памеры: адна даўжынёй 11,7 см, дыяметрам 0,5—0,8 см, другая — даўжынёй 12 см пры дыяметры 0,6—1 см.[4]

Глядзіца таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Consortium M. Revision of the Hornbostel-Sachs Classification of Musical Instruments by the MIMO Consortium
  2. Wilford, John N. (June 24, 2009). «Flutes Offer Clues to Stone-Age Music». The New York Times.
  3. Микляев, А. М. Подводные археологические исследования озера Сенница в 1982—1987 гг. // Сообщения Государственного Эрмитажа. — Вып. 54. — Л., 1990. — С. 17—21.
  4. Мядзведзева, В. Старажытная музычная культура Беларусі (паводле археалагічных дадзеных) / Вольга Мядзведзева // Acta Archaeologica Albaruthenica. — 2013. — Vol. IX. — С. 150—159.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Назіна І. Дз. Флейта / І. Дз. Назіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427—428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Тризно, Б. В. Флейта / Б. В. Тризно; Ленинградский государственный институт театра, музыки и кинематографии. — Москва: Музыка, 1964. — 50 с., 1 л. ил. ил., нот. ил. — (Музыкальные инструменты).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]