Флойд Патэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Флойд Патэрсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя англ.: Floyd Patterson
Мянушка Джэнтльмен бокса (англ.: The Gentleman of Boxing)
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Дата нараджэння 4 студзеня 1935(1935-01-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 2006(2006-05-11)[3][1][…] (71 год)
Месца смерці
Пражыванне Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Рост 183 см
Прафесійная кар’ера
Першы бой 12 верасня 1952
Апошні бой 20 верасня 1972
Колькасць баёў 64
Колькасць перамог 55
Перамог накаўтам 40
Паражэнняў 8
Нічыіх 1
Не адбыліся 0
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флойд Патэрсан (анг. Floyd Patterson, 4 студзеня 1935, Вака, штат Паўночная Караліна, ЗША — 11 мая 2006, Нью-Пальц, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі баксёр-прафесіянал, алімпійскі чэмпіён 1952 года, чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе. Перайшоў у цяжкавагавікі ў маі 1956 года. 30 лістапада ён перамог Арчы Мура ў паядынку за чэмпіёнскі тытул, які саступіў Інгемару Ёхансану ў 1959-м. Аднак ужо ў сакавіку 1961 года ён вярнуў сабе тытул, адправіўшы Ёхансана ў глыбокі накаўт ў пятым раўндзе. Флойда Патэрсана трэніраваў адзін з самых харызматычных персанажаў у гісторыі сучаснага бокса — Кас Д’Амата, які пазней узяўся за падрыхтоўку Майка Тайсана і выхававаў з яго чэмпіёна. Патэрсан быў вельмі сціплым, ветлівым і нават ранімы чалавек, з-за чаго і атрымаў сваю мянушку — «Джэнтльмен бокса».

Зноскі

  1. а б Floyd Patterson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Floyd Patterson // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://news.bbc.co.uk/sport1/hi/boxing/4763233.stm

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]