Флора (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Флора, міфалогія)
«Флора». Карціна Луізы Віжэ-Леброн

Флора (Flora) — старажытнаіталійская багіня, культ якой быў распаўсюджаны ў сабінян і асабліва ў Сярэдняй Італіі. Яна была багіняй кветак, росквіту, вясны і палявых пладоў; у гонар яе ў сабінян быў названы месяц, які адпавядае красавіку ці маю (mese Flusare = mensis Floralis).

Багіня Флора падобная да божастваў прыроды, якая памірае і адраджаецца, у міфалогіі шматлікіх народаў, яна гэтак сама з'яўляецца заступніцай земляробства і расліннасці ў цэлым. Такія багі звычайныя для міфалогій і рэлігій народаў, якія жывуць або што жылі на тэрыторыях, для прыроды якіх характэрна сезоннасць[1]. Да прыкладу, у пантэоне скандынаўскіх богаў прысутнічае Бальдр (Бальдэр) — бог вясны і святла.

Гістарычныя даныя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна Рэмбрандта «Саскія ў вобразе Флоры»

Паводле падання, Ціт Тацый паставіў ёй у Рыме алтар; акрамя таго, існаваў адмысловы фламін, які спраўляў яе культ (flamen Floralis), і ёй прыносілі ахвяры арвальскія браты. Калі найстаражытныя спісы святаў не ўтрымліваюць згадвання пра свята ў гонар Флоры, то гэта тлумачыцца тым, што ён, як і іншыя аграрныя святы, быў рухомым (feriae conceptivae). Верагодна, гэта свята першапачаткова спраўлялася ў канцы красавіка ці пачатку мая, але пасля быў выцеснены гульнямі ў гонар Флоры — флараліямі (ludi Florales), заснаванне якіх адносіцца да 238 года да н.э., калі быў асвячоны храм Флоры.

«Флора». Скульптура Джузэпэ Вальпіні (ням.: Giuseppe Volpini). Мюнхен, Германія

З 173 да н.э. года гульні святкаваліся раз у год; у часы Цэзара свята доўжылася шэсць дзён. З тых фактаў, што пабудова храма і заснаванне гульняў былі прадпісаны Сівілінымі кнігамі, а самі флараліі адрозніваліся распушчаным характарам, можна зрабіць выснову, што культ Флоры меў грэчаскае паходжанне. Свяцілішча італійскай Flora rustica, на Квірынале, было, верагодна, не храмам (aedes sacra), а малельняй (sacellum).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Па імі гэтай багіні была названа сукупнасць відаў раслін, якія растуць на пэўнай тэрыторыі — флора.
  • Імем Флоры названы астэроід (8) Флора, адкрыты ў 1847 годзе.

Зноскі

  1. Атеистический словарь / Под общ. ред. М. П. Новикова. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Политиздат, 1985. — С. 7—8, 48, 466. — 512 с. — 300 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]