Флёкс мяцёлчаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Флёкс мяцёлчаты
Phlox paniculata eva cullum.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phlox paniculata L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   30973
NCBI   103537
EOL   580833
IPNI   193615-2
TPL   tro-25800423

Флёкс мяцёлчаты (Phlox paniculata) — шматгадовая кветкавая расліна сямейства сінюхавых.

Шматсцябловы (20—40 парасткаў) куст з вялікімі мяцёлчатымі суквеццямі буйных пахучых кветак разнастайнай афарбоўкі (120—200 кветак у суквецці). Вышыня ад 30—50 да 150 см і вышэй. Суквецці рознай формы (пірамідальныя, шарападобныя, авальныя і г.д.), разнастайная афарбоўка кветак (белыя, белыя і ружовыя з адценнем і вочкам, кармінавыя і лілова-фіялетавыя з адценнем).

Дэкаратыўныя расліны. Растуць на любой акультуранай глебе, святлолюбівыя. Аддаюць перавагу неглыбокаму рыхленню (5 см), патрабуюць палівання ў перыяд росту і бутанізацыі. Эфектыўныя трохразовыя падкормкі: у перыяд адрастання азотнымі, у час бутанізацыі комплекснымі мінеральнымі, пасля цвіцення арганічнымі ўгнаеннямі. Размнажэнне разнастайнае: увесну — дзяленнем куста, маладымі парасткамі (пупышкамі ўзнаўлення), летам — зялёнымі чаранкамі (лісцевымі і сцябловымі), восенню — каранёвымі парасткамі, атожылкамі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993. ISBN 5-85700-079-3