Флібусцьеры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Флібусцье́ры (ісп. filibusteros) - асобы, якія вядуць ваенныя дзеянні супраць пэўнай дзяржавы, калі іх асабстая краіна не ўцягнута ў вайну. Тэрмін шырока распаўсюдзіўся ў XVII ст. у адносінах да піратаў. У XIX ст. выкарыстоўваўся ў дачыненні да еўрапейскіх і амерыканскіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за незалежнасць краін Лацінскай Амерыкі.

Піраты[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што тэрмін "флібусцьеры" патрапіў у іспанскую мову ў XVII ст. з галандскай, дзе слова vrijbuiter значыла "свабодная здабыча". Умоўна ў шэраг флібусцьераў уваходзілі ўсе піраты англійскага, галандскага і французскага паходжання, якія працягвалі нападаць на іспанцаў, калі іх асабістыя краіны заключалі мір. Але звычайна флібусцьерамі называлі піратаў, якія спецыялізаваліся на рабаўніцтве прыбярэжных паселішчаў. Найбольш вядомая акцыя флібусцьераў - захоп у 1697 г. з дапамогай капёраў горада Картахена на тэрыторыі сучаснай Калумбіі. У дачыненні да піратаў XVIII ст. у гістарычных крыніцах гэты тэрмін ужо не ўжываўся.

Добраахвотнікі[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. тэрмін "флібусцьеры" адрадзіўся зноў. Так называлі добраахвотнікаў-авантурыстаў, якія змагаліся супраць Іспаніі або ўдзельнічалі ў грамадзянскіх войнах у Лацінскай Амерыцы і ўзбярэжжы Карыбскага мора. Звычайна яны імкнуліся паставіць пад асабісты кантроль пэўныя тэрыторыі і краіны. Так, шатландзец Грэгар Мак-Грэгар (1786 – 1845 гг.) удзельнічаў у вызваленчых войнах на тэрыторыі Венесуэлы і Калумбіі, дзе заслужыў славу не столькі добрага ваякі, колькі аматара неверагодных гісторый. Аднак гэта дапамагло яму наблізіцца да Сімона Балівара і нават ажаніцца на яго сваячцы. У 1817 г. ён з арміяй у 150 амерыканскіх добраахвотнікаў захапіў частку Флорыды, што знаходзілася тады ў складзе Іспаніі, і абвясціў там рэспубліку. Для фінансавання авантуры Мак-Грэгар арганізаваў пірацкі промысел, а таксама гандляваў рабамі. Пазней ў Вялікабрытаніі і Францыі ён гандляваў землямі неіснуючай краіны, якую быццам бы вызваліў у Цэнтральнай Амерыцы.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У Сенаце ЗША флібусцьерамі называюць палітыкаў, якія з мэтай прадухілення прыняцця таго ці іншага закона, арганізуюць працяглыя прамовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]