Фонд Жуана Міро
| Фонд Жуана Міро катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona |
|
Музей Міро |
|
| Дата заснавання | 10 чэрвеня 1975 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Барселона Іспанія |
| Праезд | аўтобус 50, 55, bus turístic. Parc de Montjuic |
| Адкрыты | аўт.— сб с 10.00 да 19.00, чац. 10.00 — 21.30, нядз. і святы с 10.00 до 14.30, пан. выходны[1]. |
| Каардынаты | |
Фонд Жуана Міро ў Барселоне (катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona) — музей сучаснага мастацтва ў Барселоне. Заснаваны 10 чэрвеня 1975 года ў Барселоне, у памяшканні, пабудаваным па праекце аднаго вялікага каталонскага мастака — Жазепа Луіса Серта (ісп.: Josep Lluís Sert).
Будынак музея Жуана Міро размешчаны высока, на схіле пагорка Манжуік, за Нацыянальным палацам, у якім змяшчаецца Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі. Калекцыя музея разнастайная, адлюстроўвае розныя бакі творчасці мастака. У шматузроўневых памяшканнях прадстаўлена 300 карцін, 150 скульптур, 9 тэкстыльных работ і больш за 8000 малюнкаў, якія ўключаюць як раннія працы, так і шырока вядомыя, якія ў поўнай меры прадстаўляюць ярка індывідуальны стыль Міро.
На першым паверсе праходзяць выставы работ сучасных, маладых мастакоў, а з тэрасы другога паверха адкрываецца ўражлівы від на Барселону.
Спасылкі [правіць]
- Артыкул «Музеи Барселоны» на www.holaespanol.ru (руск.)
- Афіцыйны сайт музея Página de la Fundación (англ.) (ісп.)
Зноскі
- ↑ Gonzales C. Barcelona Museos. -Espana: Poligrafa, 2003. -c. 156. — ISBN 84-343-1018-X