Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння

Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння (Free Software Foundation, FSF) - некамерцыйная арганізацыя, заснаваная 4 кастрычніка 1985 Рычардам Столманам для падтрымкі руху свабодных праграм, і асабіста Праекта GNU (GNU Project).

Ад заснавання да сярэдзіны 1990-ых гг. сродкі FSF выкарыстоўваліся галоўным чынам для аплаты працы праграмістаў, якія пісалі свабодныя праграмы. Пачынаючы з сярэдзіны 1990-ых гг., усё больш кампаній і прыватных асоб пішуць свабодныя праграмы, а працаўнікі і дабраахвотнікі FSF пераважна працуюць над пытаннямі легальнасці і структуры руху свабоднага праграмнага забеспячэння і супольнасці.