Форзац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фо́рзац (ням.: Forsatz) — складзены папалам ліст паперы, змяшчаемы паміж пераплётнай накрыўкай і блокам кнігі.

Форзац злучае блок кнігі з накрыўкай і абараняе крайнія лісты ад забруджвання. Адначасова форзац з'яўляецца элементам афармлення. Унутраны ліст форзаца прыклейваецца да крайняга ліста (сшытка), а знешні — да ўнутранага боку пераплётнай накрыўкі кнігі.

Форзац па афармленні можа быць простым (белым або каляровым), аздобленым дэкаратыўным малюнкам або арнаментам, тэматычным (адлюстроўвае тэматыку кнігі). Часам на форзацы адлюстроўваюць карты, фотаздымкі, цытаты і іншую інфармацыю па зместу кнігі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 438. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]