Формула-1 у сезоне 2014

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сезон 2014 у Формуле-1 будзе 65-м сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, якія праходзяць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). 11 каманд і 22 пілоты будуць спаборнічаць на 19 этапах Гран-пры за тытулы Чэмпіёна свету сярод пілотаў і сярод канструктараў. Пачатак сезона адбудзецца ў Аўстраліі 16 сакавіка і скончыцца 23 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

У 2014 годзе Формула-1 забачыць шэраг тэхнічных і спартовых змен: 2,4-літровыя рухавікі, якія выкарыстоўваліся на балідах у 2006-2013, будуць заменены на 1,6-літровыя рухавікі канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам. Змены закрануць таксама і каляндар гонак. Гран-пры Індыі і Карэі былі прыбраныя са спіса этапаў на 2014 год, у той час, як у Чэмпіянат вяртаецца Гран-пры Аўстрыі. Таксама запланавана правядзенне новага этапа Гран-пры ў Расіі на гарадской трасе ў Сочы.

Нямецкі пілот Себасцьян Фетэль пачне сезон як дзеючы чатырохразовы Чэмпіён Свету сярод пілотаў, а яго каманда - Red Bull Racing - будзе абараняць тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў.

Удзельнікі: каманды і пілоты[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя каманды і пілоты аб'явілі пра свой удзел у Чэмпіянаце Свету 2014 года. Тым не менш, іх удзел залежыць ад вырашэння каманд наконт новай рэдакцыі дамовы паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы Адзін (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.

10 Студзеня 2014 FIA абвясціла часовы спіс удзельнікаў на сезон 2014[1]:

Ніка Розберг - лідэр Чэмпіянату 2014
Себасцьян Фетэль абараняцьме тытул Чэмпіёна свету у сезоне 2014
Каманда Шасі Рухавік Гума Нумар пілота Пілот Этапы
Сцяг Аўстрыі Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB10[2] Renault Energy F1 2014 P 01 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 1-10
03 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда 1-10
Сцяг Германіі Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W05 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 44 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 1-10
06 Сцяг Германіі Ніка Розберг 1-10
Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari F14 T[3] Ferrari 059/3 P 14 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 1-10
07 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 1-10
Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1 Team Lotus E22 Renault Energy F1 2014 P 08 Сцяг Францыі Раман Гражан 1-10
13 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада 1-10
Сцяг Вялікабрытаніі McLaren Mercedes McLaren MP4-29 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 22 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 1-10
20 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн 1-10
Сцяг Індыі Sahara Force India F1 Team Force India VJM07[4] Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 27 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг 1-10
11 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс 1-10
Сцяг Швейцарыі Sauber F1 Team Sauber C33[5] Ferrari 059/3 P 99 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл 1-10
21 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэс 1-10
Сцяг Італіі Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR9 Renault Energy F1 2014 P 25 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь 1-10
26 Сцяг Расіі Данііл Квят 1-10
Сцяг Вялікабрытаніі Williams Martini Racing Williams FW36 Mercedes-Benz PU106A Hybrid P 19 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса 1-10
77 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас 1-10
Сцяг Расіі Marussia F1 Team Marussia–Ferrari Ferrari 059/3 P 17 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы 1-10
04 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан 1-10
Сцяг Малайзіі Caterham F1 Team Caterham CT05 Renault Energy F1 2014 P 10 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі 1-10
09 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан 1-10

Каманды[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць каманд у параўнанні з сезонам 2013 не змянілася. У снежні 2013 года FIA пачала пошук дванаццатай каманды, якая магла б удзельнічаць у Чэмпіянаце пачынаючы з 2015 ці 2016 года, з абавязковай згодай не пакідаць Формулу-1 да 2020.

  • Вытворца рухавікоў Cosworth вырашыў адмовіцца ад стварэння рухавіка, які б падыходзіў да новых тэхнічных патрабаванняў. Каманда Marussia, якая выкарыстоўвала рухавікі ад Cosworth падчас сезона 2013, была вымушана шукаць новага дастаўніка рухавікоў. Неўзабаве Marussia далучылася да кліенцкай праграмы Ferrari. Згодна з кантрактам Ferrari будзе забяспечаваць Marussia рухавікамі і трансмісіяй з 2014 года.
  • Toro Rosso спынілі супрацоўніцтва з Ferrari і падпісалі дамову з Renault на забеспячэнне каманды рухавікамі.
  • Williams з 2014 года будуць выкарыстоўваць рухавікі ад Mercedes. Адпаведная дамова была дасягнута яшчэ ў маі 2013, калі Renault абвясціла аб скарачэнні колькасці каманд, якім пастаўляюцца рухавікі, да трох.

Пілоты[правіць | правіць зыходнік]

Феліпэ Маса пакідае Ferrari пасля 8 сезонаў і пераходзіць у Williams, дзе далучыцца да Вальтэры Ботаса. У той жа час у Ferrari вяртаецца Кімі Райканен, які выступаў за Ferrari з 2007 па 2009 годы ў 52 Гран-пры і атрымаў у 2007 годзе тытул Чэмпіёна Свету[6]. Іншым кандыдатам на месца Масы быў Ніка Хюлькенберг.

Марк Уэбер заходзіць з Формулы-1 пасля 12 сезонаў, з якіх апошнія 7 ён правёў у Red Bull Racing. Уэбер працягне сваю гоначную кар’еру ў Чэмпіянаце Свету па гонках на цягавітасць у камандзе Porsche AG. Месца Уэбера дастаецца Даніэлю Рык’ярда, які пакідае Toro Rosso. Рык’ярда з’яўляецца другім выхаванцам спецыяльнай праграмы Red Bull для маладых пілотаў пасля Фетэля, які атрымаў месца ў асноўнай камандзе Red Bull Racing. У Toro Rosso Рык’ярда заменіць чэмпіён GP3 2013 года Данііл Квят.

McLaren не падоўжыў кантракт з Серхіа Перэсам, что вымусіла апошняга шукаць новую каманду, каб працягнуць кар'еру ў Формуле-1. McLaren падпісаў дамову з удзельнікам сваёй пргарамы для маладых пілотаў Кевінам Магнусэнам. Перэс, у сваю чаргу, далучыцца да Ніка Хюлькенберга ў Force India. Апошні пакінуў Sauber пасля года супрацоўніцтва, і яго месца займе Адрыян Зуціл[7].

Камуі Кабаясі вяртаецца ў Формулу-1 у складзе кманды Caterham пасля аднагадовага перапынка[8]. Яго партнёрам па камандзе будзе пілот серыі GP2 Маркус Эрыксан. Былы пілот Caterham Г'еда ван дэр Гардэ сышоў да Sauber трэцім пілотам, у той час як Шарль Пік пакінуў каманду і не знайшоў новага месца.

Каляндар[правіць | правіць зыходнік]

Першае выданне календара гран-пры на 2014 год з'явілася ў верасні 2013 года і ўтрымлівала 21 этап: пачатак быў запланаваны на 16 сакавіка ў Аўстраліі, а заканчэнне сезона павінна было адбыцца ў Бразіліі 30 лістапада. Вяртанне Гран-пры Мексікі было запланавана на кастрычнік. У тым жа месяцы павінен быў адбыцца дэбют Гран-Пры Расіі. Падцвердзілася вяртанне Гран-пры Аўстрыі, а таксама месца правядзення Гран-пры Іспаніі ў Барселоне. Гран-пры Карэі пераносілася на красавік па лагістычных разважаннях.

Другое выданне календара зведала з'яўленне яшчэ аднаго на гарадской трасе ў Нью-Джэрсі, які планавалася правесці паміж гонкамі ў Манака і Канадзе. Такім чынам, магчымая колькасць этапаў узрасла да 22. У той жа час было аб'яўлена аб дадатковых мерапрыемствах па інспекцыі трас ў Мексіцы, Карэі і Нью-Джэрсі, што села б сваім вынікам скарачэнне кольксці этапаў да 21 ці 20. Сярэдзіна кастрычніка была замацаваная за гонкай ў Расіі.

Афіцыйны каляндар, у якім 19 этапаў, на сезон 2014 быў абвешчаны 4 снежня 2013 года[9]. З афіцыйнай рэдакцыі календара былі выключаны гран-пры ў Карэі, Мексіцы і Нью-Джэрсі. Гран-пры Абу-Дабі зноў заняў месца заключнага этапа Чэмпіяната.

Краіны, якія прымаюць этапы Гран-Пры ў 2014 годзе пазначаны зялёным колерам. Ружовым пазначаны краіны, якія прымалі этапы Гран-Пры ў мінулым.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-Пры Аўстраліі Сцяг Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 16 сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-Пры Малайзіі Сцяг Малайзіі Сепанг, Куала-Лумпур 30 сакавіка
3 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-Пры Бахрэйна Сцяг Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 6 красавіка
4 UBS Chinese Grand Prix Гран-Пры Кітая Сцяг Кітая Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 20 красавіка
5 Gran Premio de España Гран-Пры Іспаніі Сцяг Іспаніі Каталунья Мантмело, Барселона 11 мая
6 Grand Prix de Monaco Гран-Пры Манака Сцяг Манака Манака, Монтэ-Карла 25 мая
7 Grand Prix du Canada Гран-Пры Канады Сцяг Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 8 чэрвеня
8 Großer Preis von Österreich Гран-Пры Аўстрыі Сцяг Аўстрыі Red Bull Рынг, Шпільберг 22 чэрвеня
9 Santander British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 6 ліпеня
10 Großer Preis Santander von Deutschland Гран-Пры Германіі Сцяг Германіі Хакенхаймрынг, Хакенхайм 20 ліпеня
11 Eni Magyar Nagydíj Гран-Пры Венгрыі Сцяг Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 27 ліпеня
12 Shell Belgian Grand Prix Гран-Пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 24 жніўня
13 Gran Premio Santander d’Italia Гран-Пры Італіі Сцяг Італіі Нацыянальны Аўтадром Монцы, Монца 7 верасня
14 SingTel Singapore Grand Prix Гран-Пры Сінгапура Сцяг Сінгапура Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 21 верасня
15 Japanese Grand Prix Гран-Пры Японіі Сцяг Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 5 кастрычніка
16 Grand Prix of Russia Гран-Пры Расіі Сцяг Расіі Міжнародная гарадская траса ў Сочы , Сочы 12 кастрычніка
17 United States Grand Prix Гран-Пры ЗША Сцяг ЗША Аўтадром Амерык, Осцін 2 лістапада
18 Grande Prêmio Petrobras do Brasil Гран-Пры Бразіліі Сцяг Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 9 лістапада
19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-Пры Абу-Дабі Сцяг ААЭ Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 23 лістапада

Змены ў календары[правіць | правіць зыходнік]

  • Каманда Red Bull заключыла дамову з Берні Эклстоўнам на вяртанне Гран-Пры Аўстрыі ў Чэмпіянат пасля 10-гадовага перапынку. Гонка мае адбыцца на мадыфікаваным аўтадроме А-1 Рынг ў Шпільберзе, які быў перайменаваны ў Red Bull Рынг. Апошні раз Гран-Пры Аўстрыі праводзілася ў 2003 годзе.
  • Гран-пры Бахрэйна адбудзецца на змярканні пры штучным асвятленні па ўзору Гран-Пры Абу-Дабі. Гэтакім чынам арганізатары пажадалі адсвяткаваць 10-годдзе гонкі.
  • Хокенхаймрынг вяртаецца ў каляндар, каб прыняць Гран-Пры Германіі, згодна з дамоўленасцю аб чаргаванні з Нюрбургрынгам падпісанай у 2008 годзе. Апошні раз Хокенхайм прымаў Гран-пры ў 2012 годзе.
  • Гран-Пры Індыі не будзе праводзіцца ў 2014 годзе, пасля таго, як арганізатары пажадалі перанесці гонку з кастрычніка на красавік, але не выказалі ўпэўненасць, што будуць гатовыя прыняць спаборніцтвы. Замест гэтага прамоўтэры гонкі дамовіліся з Берні Эклстоўнам аб вяртанні Гран-Пры Індыі ў 2015 годзе на пачатку сезона.
  • Формула-1 мае пабачыць дэбют новага Гран-Пры, які запланаваны адбыцца на вуліцах Алімпійскага парка ў расійскім Сочы.
  • Гран-Пры ЗША быў запланаваны на 8 лістапада. З-за таго, што дата правядзення Гран-Пры супадала з дамашняй гульнёй каманды па амерыканскім футболе Тэхаскага Універсітэта, было вырашана перанесці Гран-Пры на 2 лістапада.

Змены ў правілах[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя рэгуляванні[правіць | правіць зыходнік]

  • У Формулу-1 упершыню з 1988 года вяртаюцца рухавікі з турбанагнятальнікам. Новыя рухавікі будуць 1,6-літровымі з канфігурацыяй V6 і васьміхуткаснай паўаўтаматычнай каробкай перадач. Правілы дазвалюць выкарыстанне 90-градуснага модуля для рухавіка з замацаваным каленчатым валам і апірышчам для шасі. Частата павінна быць абмежаванай 15000 АНХ. Асобныя сілавыя ўстаноўкі павінны адпрацаваць не менш за 4000 кіламетраў, каб была дазволена іх замена - гэта ў 2 разы больш у параўнанні з папярэднімі нарматывамі.
  • Сістэма Рэкуперацыі Кінэтычнай Энергіі (KERS), якая з 2014 года змяніла назву на ERS-K, была змацавана ў дызайне самога рухавіка. Выкарыстанне дадзенай сістэмы будзе пашырана ў рамках новых правілаў. Яе функцыя па дадатковаму забеспячэнню рухавіка энэргіяй будзе выконвацца Сістэмай Рэкуперацыі Энэргіі (ERS). Модуль ERS збірае цяпло выхлапных газаў з турбанагнятальніка пасродкам адмысловай электрычнай прылады. Атрыманае цяпло выхлапаў пераўтвараецца і ўтрымліваецца ў выглядзе электрычнага зарада, пакуль не будзе выкарыстаны генератарам кінетычнай энергіі. Генератар далучаны да трансмісіі з мэтай найбольш эфектыўна дастаўляць дадатковую энэргію.
  • Камандам дазволілі выкарыстоўваць электронныя тармазныя прылады для паляпшэння кантролю за тармажэннем задніх колаў, так як павялічэнне энергетычнага выхада ад сістэм ERS-K ускладніць рэгуляванне гэтага працэсса.
  • Новыя правілы вызначаюць канструкцыю насавой часткі баліда. У мэтах бяспекі было вырашана выкарыстоўваць нізкую канструкцыю насавой часткі, якая павінна ўздымацца не больш чым на 185 міліметраў над зямлёй.
  • Мінімальная вага баліда павялічыцца з 642 кг да 690 кг.
  • Выкарыстоўванне псеўда-падставак для камер з 2014 забаронена. Раней каманды выкарыстоўвалі шчыліну ў рэгуляваннях, якая дазваляла ўсталёўку дадатковых элементаў, якія паляпшаюць аэрадынамічнасць баліда, на месцах магчымага размяшчэння камер. З 2014 на гэтых месцах дазволена размяшчэнне толькі ўласна камер.

Спартыўныя рэгуляванні[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2014 дазволены тэсты ў сярэдзіне сезона. У той жа час тэсты для маладых пілотаў напрыканцы сезона праводзіцца не будуць.
  • Сістэма штрафаў была перапрацавана для 2014 года з мэтай паляпшэння стандартаў кіравання балідамі. Для гэтага была створана адмсловая сістэма штрафных балаў. Згодна з новай сістэмай, кожнае парушэнне правілаў падчас этапаў мае сваю вартасць у выглядзе фіксаванай колькасці балаў у залежнасці ад сур'ёзнасці парушэння. Падчас сезона балы падсумоўваюцца, і, як толькі пілот набірае 12 штрафных балаў, ён губляе магчымасць удзельнічаць у наступнай гонцы. У гэтым выпадку, пілот атрымлівае яшчэ дадаковыя 5 штрафных балаў у якасці дэматывацыйнага фактара, які прадухіляе паўторныя парушэнні. Штрафныя балы захоўваюцца напрацягу 12 месяцаў, пасля чаго абнуляюцца.
  • Змяніліся правілы, якія рэгулююць бяспеку падчас піт-стопаў. У выпадку, калі каманда выпускае балід з піт-стопа, і ён замінае рухацца іншаму баліду, то пілот, які замінае руху, атрымлівае штраф пазіцыямі на старце наступнай гонкі.
  • Пілоты не маюць права спыняцца на крузе гонару, з мэтай зберагчы астатак паліва ў баку - такая прычына не будзе лічыцца дастатковай для прыпынку[10].
  • Толькі 5 рухавікоў дазваляецца выкарыстоўваць на працягу ўсяго сезона, што на тры менш, чым у 2013 годзе. Тыя пілоты, каму давядзецца вычарпаць ліміт па рухавікам і скарыстацца шостым, пачнуць наступную гонку з піт-лэйна, нягледзячы на рэзультат кваліфікацыі. У 2013 годзе парушэнне такога ліміта каралася дзесяццю пазіцыямі на старце гонкі. Рухавік, у сваю чаргу, будзе падзелены на асобныя элементы: батарэя KERS, ERS, турбанагнятальнік і іншыя кампаненты. Кожны кампанент рухавіка таксама дазваляецца замяняць 5 разоў за сезон. За парушэнне ліміта па кампанентам пілота караюць дзесяццю пазіцыямі на старце гонкі. Далей, пілоты будуць атрымліваць па 5 пазіцый уніз на старце за кожны зменены кампанент рухавіка, не гледзячы на ліміт. Тым самым пілоты будуць атрымліваць пазіцыйныя штрафы за кожную замену кампанента рухавіка пасля першага парушэння ліміта, толькі больш лагодную (5 пазіцый замест 10). Такім чынам FIA спрабуе знізіць колькасць замен элементаў рухавіка пасля першага атрыманага штрафа.
  • Пасля праблем з гумай, якія здараліся на працягу сезона 2013, FIA упаўнаважыла сябе прымаць вырэшэнне наконт змены спецыфікацый гумы, якая выкарыстоўваецца камандамі, калі гэта будзе неабходна.
  • Ліміт хуткасці на піт-лэйне будзе паніжаны са 100 км/г да 80 км/г.
  • Першая сэсія вольнай практыкі павялічыцца да 2 гадзін, каб надаць магчымасць папрактыкавацца пілотам-навічкам. Каманды таксама атрымаюць дадатковыя камплекты гумы для першай сэсіі на кожным этапе Гран-пры. Дадатковы камплект будзе даступны толькі у першыя 30 хвілін сэсіі, каб стымуляваць колькасць асобных заездаў.
  • З 2014 года кожны пілот Формулы-1 атрмлівае пастаянны асабісты нумар на балід, які захаваецца за ім на працягу ўсёй кар'еры ў Формуле-1. Нумар 1 застаецца вольным і можа выкарыстоўвацца дзеючым чэмпіёнам па жаданні. Астатнія пілоты, як і чэмпіён могуць выбіраць нумары з 2 па 99. Правілы патрабуюць каб нумар быў добра бачны як на балідзе, так і на шлеме пілота. Дагэтуль, сістэма нумароў засноўвалася на фінальных пазіцыях Кубка Канструктараў з мінулага года.
  • Пілот, які атрымае найбольшую колькасць поўл-пазіцый за сезон будзе ўзнагароджаны так званым "Pole Trophy" - адмысловым прызам ад FIA.
  • Сістэма камендантскай гадзіны, якая была ўведзена ў 2011 годзе, была перагледжана ў адказ на змяненні ў канфігурацыі рухавікоў. Зараз персаналу каманд дазваляецца з'яўляцца ў боксах за 6 гадзін да пачатку першай сэсіі дня ў якасці выключэння шэсць разоў, замест ранейшых чатырох.
  • Апошняя гонка сезона прыносіць пілотам, якія трапляюць у ачковую зону, падвойныя ачкі. Такім чынам першае месца прынясе пераможцы 50 ачкоў, а дзясятае (апошняе месца ў ачковай зоне) - 2 ачкі.

Агляд чэмпіянату[правіць | правіць зыходнік]

Гран-Пры Аўстраліі[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:32:58.710
2 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes +26.777
3 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes +30.027
ПП Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:44,231
НК Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:32,478

Гонка ў Аўстраліі адзначылася вялікай колькасцю зыходаў па тэхнічных прычынах. Ужо на чацьвёртым крузе зышоў уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан, а на пятым за ім накіраваўся дзеючы чэмпіён Себасцьян Фетэль, які ў сваю чаргу праваліў кваліфікацыю днём раней. Старт гонкі таксама адзначыўся сутыкненнем Камуі Кабаясі і Феліпэ Масы. Увогуле зышло з трасы 7 пілотаў. Mercedes Ніка Розберга цалкам дамінаваў у гонцы, нікому не саступіўшы лідэрства. Даніэль Рык'ярда стаў першым аўстралійцам, якому давялося патрапіць на подыум у дамашняй для сябе гонцы. Нечаканы вынік атрымаў дацкі пілот McLaren Кевін Магнусэн, які фінішаваў трэцім у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1. Найбольшай актыўнасцю ў пелетоне адзначыўся Вальтэры Ботас, які трапіў на шостае месца пасля старта з 15-ай пазіцыі і пракола падчас гонкі. Пасля гонкі FIA знайшло парушэнні ў канфігурацыі датчыкаў узроўню паліва на балідзе Рык'ярда, за што апошні быў дыскваліфікаваны. Магнусэну аддалі другую пазіцыю, а на трэцюю прыступку падняўся Джэнсан Батан.

Гран-Пры Малайзіі[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:40:25.974
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes +17.313
3 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault +24.534
ПП Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:59.431
НК Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:43.066

Гран-Пры Малайзіі праходзіў у добрых умовах надвор'я, негледзячы на дажджавую кваліфікацыю. У гонцы цалкам дамінавалі пілоты Mercedes Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. Себасцьян Фетэль разам са сваім партнёрам па Red Bull Даніэлем Рык'ярда намагаліся навязаць першым барацьбу, але няўдала. Хэмілтан выйграў гонку, а таксама паказаў найлепшы круг. Розберг стаў другім і такім чынам прынёс Mercedes пераможны камандны дубль. Фетэль здолеў даехаць да трэцяга месца, хоць у самым пачатку гонкі яму прыйшлося весці барацьбу з Red Bull Рык'ярда, а потым пакутваць ад непаладак з сістэмай DRS. Рык'ярда ўвогуле сышоў з гонкі з-за тэхнічных праблем, а таксама быў пакараны за небяспечны выезд з піт-стопа. Ferrari зноў набрала ачкі, дзякуючы чацвёртаму месцу Фернанда Алонса. Кімі Райканен скончыў гонку па-за ачковай зонай з-за сутыкнення з Кевінам Магнусэнам і пракола, які адсунуў яго на апошніюю пазіцыю на пачатку гонкі. Такім чынам Розберг замацаваў сваё лідэрства ў Чэмпіянаце, а Хэмілтан падняўся на другі радок.

Гран-Пры Бахрэйна[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:39:42,743
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes + 1,085
3 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India + 24,067
ПП Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:33.185
НК Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:37.020

Гонка ў Бахрэйне адзначылася вялікай колькасцю барацьбы паміж пілотамі ў пелатоне. Пілоты каманды Mercedes цалкам дамінавалі ў гонцы: Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан аспрэчвалі лідэрства з першага паварота да сама апошняга. Хэмілтан ужо ў першым павароце здолеў вырвацца наперад, а напрыканцы гонкі на цвёрдай гуме стрымаў атакі Розберга, які ехаў на больш мяккай. На подступах да п'едэстала асноўная барацьба йшла паміж пілотамі Force India і Williams, як паміж каманадамі, так і паміж пілотамі ўнутры каманд. Себасцьян Фетэль пакутваў у сярэдзіне пелатона ад нізкага тэмпа баліда, у той час як Даніэль Рык'ярда атакаваў і здолеў фінішаваць у першай пяцёрцы. Замкнулі ачковую зону пілоты Ferrari Фернанда Алонса і Кімі Райканен. Хэмілтан перамог, Розберг стаў другім, а Серхіа Перэс узняўся на трэцюю прыступку п'едэстала. Рык'ярда фінішаваў чацьвёртым і набраў свае першыя ачкі ў Чэмпіянаце. Гонка не абышлася без машыны баспекі: пасля сутыкнення Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса некалькі кругоў спатрэбілася каб прыбраць недабіткі балідаў.

Гран-Пры Кітая[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:33:28,338
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes + 18,686
3 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari + 25,765
ПП Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:53,860
НК Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:40,402

У гонцы цалкам дамінавалі пілоты каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан і Ніка Розберг. Хэмілтан лідаваў з самога старта, у той час як Розберг праваліў старт і адкаціўся спачатку на сёмае месца. Добрую гонку праводзіў для сябе Фернанда Алонса, які не змог навязаць барацьбу пілотам Mercedes, але быў недасяжным для Red Bull. Себасцьян Фетэль адчуваў сябе не так упэўнена, як у мінулым сезоне, і другую гонку запар атрымаў загад з боксаў прапусціць на трасе свайго партнёра па камандзе Даніэля Рык'ярда. На 54 круге гонкі з 56 быў памылкова паказаны клятчастый сцяг, але Хэмілтан праехаў усе 56 кругоў. Пасля гран-пры, згодна з правіламі FIA, гонку палічылі скончанай на 54-м крузе, але гэта не паўплывала на размеркаванне фінальных пазіцый.

Гран-Пры Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:41:05,155
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes + 0,636
3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull + 49,014
ПП Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:25,232
НК Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull 1:28,918

Льюіс Хэмілтан атрымаў сваю чацьвёртую запар перамогу ў сезоне і здолеў выйсці на першае месца ў заліку пілотаў. Гонка ў Іспаніі праходзіла ў барацьбе двух пілотаў Mercedes, якія выбралі розную тактыку па выкарыстанні гумы. Пасля фінальнай змены гумы Хэмілтан застаўся на медыуме, у той час як Розберг выбраў больш цвёрдую гуму. За 10 кругоў да канца гонкі дыстанцыя паміж Розбергам і Хэмілтанам скарацілася з 2,1 с да 0,6 с. Некалькі разоў Розберг спрабаваў атакаваць Хэмілтана, але не здолеў. На фінішы абодвух пілотаў падзялілі 0,6 секундаў. Трэцяе месца і першы подыум у кар'еры атрымаў Даніэль Рык'ярда, следам за якім фінішаваў яго партнёр па Red Bull Себасцьян Фетэль. Фетэль здолеў абыйсці Вальтэры Ботаса, які атрымаў пятае месца, дзякуючы стратэгіі трох піт-стопаў. Наступнымі фінішавалі абодва пілота Ferrari Кімі Райканен і Фернанда Алонса. Алонса таксама скарыстаўся трыма піт-стопамі і абыйшоў Райканена, які выйграў кваліфікацыю ў партнёра і зрабіў толькі два піт-стопа. Першыя ачкі для Lotus набраў Раман Гражан, які фінішаваў восьмым. Замыкнулі першую дзясятку пілоты Force India Серхіа Перэс і Ніка Хюлькенберг.

Гран-Пры Манака[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:49:27,661
2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes +9,210
3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull +9,614
ПП Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:15,989
НК Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari 1:18,479

Пілоты каманды Mercedes дамінавалі падчас кваліфікацыі і гонкі ў Манака. Ніка Розберг выйграў поўл-пазіцыю, а затым паспяхова адбіў усе атакі Льюіса Хэмілтана падчас гонкі. Асноўную канкурэнцыю пілотам Mercedes складалі Red Bull, але дзеючы чэмпіён Себасцьян Фетэль сышоў з-за тэхнічных праблем у першай палове гонкі. Даніэль Рык'ярда аткаваў Хэмілтана ў барацьбе за другую пазіцыю да самага фініша. Двойчы ў гонцы з'яўляўся сэйфці-кар: спачатку з-за аварыі Серхіа Перэса на ўваходзе ў Мірабо, а потым з-за аварыі Адрыяна Зуціла на выхадзе з тунэля. Тройка лідэраў здолела абыйсці на круг амаль увесь пелатон, за выключэннем чацьвёртага месца Фернанда Алонса. 7 пілотаў сышло с трасы, а Пастор Мальданада не здолеў стартаваць. Па выніках гонкі Розберг вярнуў сябе лідэрства ў Чэмпіянаце Свету. Свае першыя ачкі ў кар'еры атрымалі Жуль Б'яншы і яго каманда Marussia, для якой гэта былі першыя ачкі ў Формуле-1 з моманту дэбюта каманды ў 2012 годзе.

Гран-Пры Канады[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull 1:39:12,830
2 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes +4,236
3 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull +5,247
ПП Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:14,874
НК Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams 1:18,504

Гонка ў Канадзе пачалася з аварыі ў адной з шыкан на першым крузе, у выніку якой абодва пілота Marussia сышлі з гонкі. На некалькі кругоў у гонцы з'явіўся сэйфці-кар. Пасля рэстарта абодва пілота Mercedes ад'ехалі амаль на паўхвіліны ад астатніх і павялічвалі сваю перавагу. Пасля 40 кругоў у абодвух балідаў Mercedes пачаліся праблемы з магутнасцю: яны пачалі губляць перавагу і да іх пачала пад'язджаць группа, у якой знаходзіліся Феліпэ Маса, Себасцьян Фетэль, Даніэль Рык'ярда і Серхіа Перэс. На 46-м крузе Льюіс Хэмілтан зрабіў спробу атакі на Розберга і прайшоў таго, але неўзабаве быў вымушаны саступіць пазіцыю. Губляючы хуткасць і здольнасць тармазіць у павольных паваротах, Хэмілтан даехаў да боксаў і сышоў з трасы. Розберг застаўся ў лідэрах, але за ім сфарміравалася шчыльная група з Серхіа Перэса і абодвух пілотаў Red Bull. Рык'ярда спачатку абагнаў Перэса, а затым дагнаў Розберга і стаў лідэрам гонкі. На апошнім крузе Себасцьян Фетэль прайшоў Перэса ў барацьбе за трэцяе месца. Феліпэ Маса ў спробе атакаваць Перэса сутыкнуўся з апошнім на выхадзе са стартавай прамой, у выніку чаго апошні круг прайшоў пад сэйфці-карам. Даніэль Рык'ярда атрымаў сваю першую перамогу ў Формуле-1.

Гран-Пры Аўстрыі[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:27:54,976
2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes +1,932
3 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams +8,172
ПП Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Вялікабрытаніі Williams 1:08,759
НК Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Індыі Force India 1:12,142

Гран-Пры Аўстрыі вярнуўся ў каляндар Формулы-1 пасля 11-гадовага перапынку. Mercedes цалкам дамінаваў сярод астатніх каманд, але пілоты каманды ўпершыню за ўвесь сезон не здолелі выйграць поўл-пазіцыю, і ўвогуле саступілі ўвесь першы радок пілотам каманды Williams. Феліпэ Маса ўпершыню з 2008 года выйграў кваліфікацыю. У гонцы Маса лідаваў да свайго першага піт-стопа, калі яго прайшлі Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан. Маса апынуўся на чацьвёртай пазіцыі, дзе і застаўся да канца гонкі. Ніка Розберг захапіў канчатковае лідэрства пасля серыі піт-стопаў на 46-м крузе і нікому не саступіў першую пазіцыю. На апошніх кругах да яго наблізіўся яго партнёр Льюіс Хэмілтан, але не здолеў навязаць барацьбы Розбергу. Трэцім на фініш даехаў другі пілот Williams Вальтэры Ботас, для якога гэта быў першы подыум у кар'еры.

Гран-Пры Вялікабрытаніі[правіць | правіць зыходнік]

Месца Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 2:26:52.094
2 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Сцяг Вялікабрытаніі Williams +30.135
3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault +46.495
ПП Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes 1:35.766
НК Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes 1:37.176

Гонка пачалася з аварыі Кімі Райканена, што прывяло да з'яўлення машыны бяспекі, а потым і чырвонага сцяга. Райканен страціў балід у адным з паваротаў і пры спробе вярнуцца на трасу не справіўся з кіраваннем, разбіўшы ўшчэнт свой балід, з якім сутыкнуўся Феліпэ Маса. У выніку аварыі быў пашкоджаны рэльс бяспекі і больш за гадзіну йшла яго замена. Пасля рэстарта гонкі Льюіс Хэмілтан і Ніка Розберг вялі барацьбу паміж сабой за перамогу, пакуль Розберг не сышоў з гонкі з-за праблем са скырнкай перадач. Гэта быў першы сыход Розберга ў сезоне 2014 года - дагэтуль Розберг заўсёды фінішаваў у першай тройцы. Найлепшы для сябе вынік у кар'еры паказаў Вальтэры Ботас, які заняў другой месца ў выніку сыхода Розберга, стартаваўшы з чатырнадцатай пазіцыі. Даніэль Рык'ярда з Red Bull зноў стаў лепшым прадстаўніком каманды, атрымаўшы трэцяе месца на подыуме. Па выніках гонкі Хэмілтан сур'ёзна сакраціў перавагу Розберга ў агульным заліку да 4 ачкоў.

Вынікі і пазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

Гран-Пры[правіць | правіць зыходнік]

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Хутчэйшы круг Пераможца Канструктар Справаздача
1 Гран-Пры Аўстраліі Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
2 Гран-Пры Малайзіі Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
3 Гран-Пры Бахрэйна Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
4 Гран-Пры Кітая Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
5 Гран-Пры Іспаніі Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
6 Гран-Пры Манака Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
7 Гран-Пры Канады Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault Вынікі
8 Гран-Пры Аўстрыі Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
9 Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
10 Гран-Пры Германіі Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Mercedes Вынікі
11 Гран-Пры Венгрыі
12 Гран-Пры Бельгіі
13 Гран-Пры Італіі
14 Гран-Пры Сінгапура
15 Гран-Пры Японіі
16 Гран-Пры Расіі
17 Гран-Пры ЗША
18 Гран-Пры Бразіліі
19 Гран-Пры Абу-Дабі

Пазіцыі пілотаў[правіць | правіць зыходнік]

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы 1-ае 2-ое 3-яе 4-ае 5-ае 6-ае 7-ае 8-ае 9-ае 10-ае
Ачкі 25 18 15 12 10 8 6 4 2 1
Пазіцыя Пілот Гран-Пры Ачкі
АЎСТР
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
БАХР
Сцяг Бахрэйна
КІТ
Сцяг Кітая
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ЗК
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВЕНГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІНГ
Сцяг Сінгапура
ЯП
Сцяг Японіі
РУС
Сцяг Расіі
ЗША
Сцяг ЗША
БР
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг 6 1 2 2 2 2 1 2 1 Ret 165
2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 44 Ret 1 1 1 1 2 Ret 2 1 161
3 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда 3 DSQ Ret 4 4 3 3 1 8 3 98
4 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 14 4 4 9 3 6 4 6 5 6 87
5 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас 77 5 8 8 7 5 Ret 7 3 2 73
6 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 1 Ret 3 6 5 4 Ret 3 Ret 5 70
7 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг 27 6 5 5 6 10 5 5 9 8 63
8 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 22 3 6 17† 11 11 6 4 11 4 55
9 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн 20 2 9 Ret 13 12 10 9 7 7 35
10 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса 19 Ret 7 7 15 13 7 12 4 Ret 30
11 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс 11 10 DNS 3 9 9 Ret 11† 6 11 28
12 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 7 7 12 10 8 7 12 10 10 Ret 19
13 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь 25 8 Ret Ret 12 Ret Ret 8 Ret 10 9
14 Сцяг Францыі Раман Гражан 8 Ret 11 12 Ret 8 8 Ret 14 12 8
15 Сцяг Расіі Данііл Квят 26 9 10 11 10 14 Ret Ret Ret 9 6
16 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы 17 NC Ret 16 17 18 9 Ret 15 14 2
17 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл 99 11 Ret Ret Ret 17 Ret 13 13 13 0
18 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан 9 Ret 14 Ret 20 20 11 Ret 18 Ret 0
19 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада 13 Ret Ret 14 14 15 DNS Ret 12 17† 0
20 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэз 21 12 Ret Ret 16 16 Ret 14† 19 Ret 0
21 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан 4 13 15 13 19 19 14 Ret 17 16 0
22 Сцяг Японіі Камуі Кабаясі 10 Ret 13 15 18 Ret 13 Ret 16 15 0
Пазіцыя Пілот АЎСТР
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
БАХР
Сцяг Бахрэйна
КІТ
Сцяг Кітая
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ЗК
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВЕНГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІНГ
Сцяг Сінгапура
ЯП
Сцяг Японіі
РУС
Сцяг Расіі
ЗША
Сцяг ЗША
БР
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
Гран-Пры

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90% дыстанцыі гонкі..
  • ‡ — Ачкі на Гран-Пры Абу-Дабі падвойваюцца.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-ое месца
Бронза 3-яе месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з'явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Пазіцыі Канструктараў[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Канструктар Гран-Пры Ачкі
АЎСТР
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
БАХР
Сцяг Бахрэйна
КІТ
Сцяг Кітая
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ЗК
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВЕНГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІНГ
Сцяг Сінгапура
ЯП
Сцяг Японіі
РУС
Сцяг Расіі
ЗША
Сцяг ЗША
БР
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
1 Сцяг Германіі Mercedes 6 1 2 2 2 2 1 2 1 Ret 326
44 Ret 1 1 1 1 2 Ret 2 1
2 Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault 1 Ret 3 6 5 4 Ret 3 Ret 5 168
3 DSQ Ret 4 4 3 3 1 8 3
3 Сцяг Італіі Ferrari 7 7 12 10 8 7 12 10 10 Ret 106
14 4 4 9 3 6 4 6 5 6
4 Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes 19 Ret 7 7 15 13 7 12 4 Ret 103
77 5 8 8 7 5 Ret 7 3 2
5 Сцяг Індыі Force India-Mercedes 11 10 DNS 3 9 9 Ret 11† 6 11 91
27 6 5 5 6 10 5 5 9 8
6 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes 20 2 9 Ret 13 12 10 9 7 7 90
22 3 6 17† 11 11 6 4 11 4
7 Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault 25 8 Ret Ret 12 Ret Ret 8 Ret 10 15
26 9 10 11 10 14 Ret Ret Ret 9
8 Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault 8 Ret 11 12 Ret 8 8 Ret 14 12 8
13 Ret Ret 14 14 15 DNS Ret 12 17†
9 Сцяг Расіі Marussia-Ferrari 4 13 15 13 19 19 14 Ret 17 16 2
17 NC Ret 16 17 18 9 Ret 15 14
10 Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari 21 12 Ret Ret 16 16 Ret 14† 19 Ret 0
99 11 Ret Ret Ret 17 Ret 13 13 13
11 Сцяг Малайзіі Caterham-Renault 9 Ret 14 Ret 20 20 11 Ret 18 Ret 0
10 Ret 13 15 18 Ret 13 Ret 16 15
Пазіцыя Канструктар АЎСТР
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
БАХР
Сцяг Бахрэйна
КІТ
Сцяг Кітая
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ЗК
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВЕНГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІНГ
Сцяг Сінгапура
ЯП
Сцяг Японіі
РУС
Сцяг Расіі
ЗША
Сцяг ЗША
БР
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
Гран-Пры


Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90% дыстанцыі гонкі..
  • ‡ — Ачкі на Гран-Пры Абу-Дабі падвойваюцца.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-ое месца
Бронза 3-яе месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з'явіўся (DNA)

Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя
Курсіў — хутчэйшы круг

Агульны залік па поўл-пазіцыях[правіць | правіць зыходнік]

FIA з 2014 заснавала спецыяльны прыз пілоту, які за сезон атрымае сама вялікую колькасць перамог у кваліфікацыі. У выпадку роўнай колькасці поўл-пазіцый паміж двума і болей пілотамі, пераможца вызначыцца па колькасці другіх месцаў у кваліфікацыі.

Паз. Пілот Поўл-пазіцыі
1 Сцяг Германіі Ніка Розберг 5
2 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 4
3 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса 1

Кваліфікацыйныя дуэлі[правіць | правіць зыходнік]

Табліца ніжэй паказвае вынікі кваліфікацыйных сесій з пункту процістаяння пілотаў адной каманды

Стан: Гран-Пры Германіі

Пілот : Пілот
Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-Renault
Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 3:7 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда
Сцяг Германіі Mercedes
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 4:6 Сцяг Германіі Ніка Розберг
Сцяг Італіі Ferrari
Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 8:2 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен
Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault
Сцяг Францыі Раман Гражан 9:1 Сцяг Венесуэлы Пастор Мальданада
Сцяг Вялікабрытаніі McLaren-Mercedes
Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 5:5 Сцяг Даніі Кевін Магнусэн
Сцяг Індыі Force India-Mercedes
Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг 8:2 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс
Пілот : Пілот
Сцяг Швейцарыі Sauber-Ferrari
Сцяг Германіі Адрыян Зуціл 4:6 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьерэз
Сцяг Італіі Toro Rosso-Renault
Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь 5:5 Сцяг Расіі Данііл Квят
Сцяг Вялікабрытаніі Williams-Mercedes
Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса 4:6 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас
Сцяг Расіі Marussia-Ferrari
Сцяг Францыі Жуль Б'яншы 7:3 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан
Сцяг Малайзіі Caterham-Renault
Сцяг Японіі Камуі Кабаясі 7:3 Сцяг Швецыі Маркус Эрыксан

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]