Форум Траяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Форум Траяна

Форум Траяна (лац.: Forum Traiani) — храналагічна апошні з імператарскіх форумаў Рыма[1], сканструяваны архітэктарам Апаладорам з Дамаска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Форум быў пабудаваны па загаду імператара Траяна і быў упрыгожаны трафеямі, прывезенымі пасля заваявання Дакіі ў 106 годзе[1]. Паводле рымскага альманаха Fasti Ostiensi, форум быў адкрыты ў 112 годзе, калона Траяна ў 113 годзе.

Для пабудовы такога велізарнага збудавання была неабходнай праца вялікай колькасці людзей: працоўныя зрылі схілы Квірынала і Капіталійскага ўзгорка, якія зачынялі даліну, занятую імператарскімі форумамі ў кірунку Марсавага поля. Магчыма, што земляныя працы былі пачаты яшчэ пры імператары Даміцыяне, але архітэктурны праект цалкам і цалкам належаў Апаладору з Дамаска[1], які таксама суправаджаў імператара Траяна ў дакійскай кампаніі.

Падчас будаўніцтва форума ў Рыме былі збудаваны рынак Траяна, Форум Цэзара (дзе была пабудавана Базіліка аргентарыяў), а таксама адрэстаўраваны Храм Венеры-Прамаці.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль форума Траяна

Форум уяўляў сабой шматлікія крытыя каланады памерам 200 на 120 метраў з экседрамі (паўкруглымі глыбокімі нішамі з месцамі для сядзення ўздоўж сцен) з двух бакоў. Галоўны ўваход на форум на паўднёвай старане, трыўмфальная арка ўвянчана калясніцай, запрэжанай шасцёркай канёў. Базіліка Ульпія знаходзіцца на паўночным канцы каланады, выбрукаванай белым мармурам і ўпрыгожанай вялікай коннай статуяй Траяна.

На поўнач ад базілікі размяшчалася меншая каланада і храм, прысвечаны боскаму Траяну. Строга на поўначы ад базілікі Ульпія размяшчаліся дзве бібліятэкі, адна з лацінскімі дакументамі, іншая з грэчаскімі. Паміж дзвюма бібліятэкамі стаяла 38 мятровая калона Траяна.[1]

У сярэдзіне IV стагоддзя імператар Канстанцый II падчас наведвання Рыма быў захоплены коннай статуяй Траяна і навакольнымі будынкамі. Візіт імператара і будынкі форума былі апісаны старажытнарымскім гісторыкам Аміянам Марцэлінам.

Да нашага часу захаваліся толькі часткі рынкаў і калона Траяна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Roth, Leland M. (1993). Understanding Architecture: Its Elements, History and Meaning (First ed.). Boulder, CO: Westview Press. ISBN 0-06-430158-3. 

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • James Packer. Trajan’s Forum: A Study of the Monuments. University of California Press, 1997.
  • James Packer Il Foro Di Traiano a Roma Breve Studio dei Monumenti. Edizioni Quasar 2001 (also in English).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°53′44″ пн. ш. 12°29′09″ у. д. / 41.895556° пн. ш. 12.485833° у. д. (G) (O) (Я)