Фракцыя Чырвонай Арміі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фракцыя Чырвонай Арміі
ням.: Rote Armee Fraktion
Выява лагатыпа
Сімвал RAF: пісталет-кулямёт HK MP5 на фоне чырвонай зоркі
Ідэалогія марксізм-ленінізм, мааізм, факізм, антыкапіталізм
Лідары Андрэас Баадэр
Ульрыка Майнхаф
Гудрун Энслін
Хорст Малер
Ян-Карл Распэ
Актыўная ў Заходняй Германіі
Сфарміравана 1970
Расфарміравана 20 красавіка 1998
Саюзнікі Тупамарас Заходняга Берліна
Рух 2 чэрвеня
Рэвалюцыйныя ячэйкі
Сацыялістычны калектыў пацыентаў
Чырвоныя брыгады
Прамое дзеянне
Змагарныя камуністычныя ячэйкі,
НФВП
Праціўнікі  ФРГ
Удзел у канфліктах Нямецкая восень

«Фракцыя Чырвонай Арміі» (РАФ, RAF — ням.: Rote Armee Fraktion) — нямецкая леварадыкальная тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала ў ФРГ і Заходнім Берліне ў 19681998 гадах.

Заснавана ў 1968 годзе Андрэасам Баадэрам, Гудрун Энслін, Хорстам Малерам, Ульрыкай Майнхаф, Ірмгард Мелер і інш. Была названа ў гонар рэвалюцыйных армій СССР, Кітая і Кубы. Арганізавана на ўзор паўднёваамерыканскіх партызанскіх груп, такіх як Тупамарас (Уругвай). Яе ўдзельнікі разглядалі сваю дзейнасць як гарадскую партызанскую вайну, накіраваную супраць дзяржаўнага апарата і класа буржуазіі.

Адказная за здзяйсненне 34 забойстваў, серыі банкаўскіх налётаў, выбухаў ваенных і грамадзянскіх устаноў і замахаў на высокапастаўленых асоб.

Гісторыя арганізацыі, якую таксама называюць аб'яднаннем (ням.: Vereinigung), налічвае 4 пакаленні. 20 красавіка 1998 года групоўка афіцыйна абвясціла пра самароспуск.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]