Франкфурцкі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Франкфурцкі сабор
План сабора

Франкфурцкі сабор (Імператарскі сабор святога Варфаламея — ням. Kaiserdom St. Bartholomäus) — самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі Франкфурцкі сабор быў саборам кайзерскім, а не кафедральным саборам епіскапіі. Яго вялікае значэнне ў якасці нацыянальнага сімвала грунтуецца, больш за ўсё, на палітычна-гістарычнай ролі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі. У XIX стагоддзі сабор стаў сімвалам яднання германскай нацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зямля пад саборам некалі была востравам паміж дзвюма рэкамі. Гэтая мясцовасць была населена яшчэ ў эпоху неаліту, і бесперапынна была заселена як мінімум пачынаючы з эпохі кельтаў, гэта значыць на працягу апошніх 2500 гадоў.

У эпоху Рымскай імперыі на месцы сабора стаяла капэла (83260 год), затым сядзіба маёнтка, потым будынкі, якія лічацца папярэднікамі сабора: палацавая капэла Меравінгаў (VI стагоддзе), каралінгская палацавая капэла (VIII—IX стагоддзе) і базіліка выратавальніка — Salvatorbasilika (IX—XIII стагоддзе). У XIII стагоддзі часткі будынка былі перабудаваныя і адбудаваныя наноў, і гэты час можна лічыць пачаткам эпохі сучаснага сабора.

Апошнімі разбурэннямі сабора былі пажар у 1867 годзе, і бамбарзіроўка падчас Другой сусветнай вайны. Кожны раз пасля (частковага) разбурэння сабор аднаўляўся.

У 1990-х гадах была выяўленая магіла шляхетнай дзяўчыны VII стагоддзя. Над магілай усталявалі магільную пліту.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Славутасці Франкфурта