Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ
Goethe-Universität Frankfurt am Main
Goethe University Frankfurt Poelzig Building.jpeg
Арыгінальная назва:

Goethe-Universität Frankfurt am Main

Міжнародная назва:

Goethe University Frankfurt am Main

Заснаваны:

1912/1914

Тып:

Дзяржаўны

Прэзідэнт:

Вернер Мюллер-Эстэрл (Werner Müller-Esterl)

Студэнты:

43.065 (зіма 2012/2013)

Прафесары:

650 (2012)

Размяшчэнне:

Франкфурт-на-Майне, Германія

www.uni-frankfurt.de

Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ (ням.: Goethe-Universität Frankfurt am Main) — унівесітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых унівесітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43.000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае 4 кампуса:

  • Кампус Бокенхайм: матэматыка, інфарматыка, універсітэцкая бібліятэка і вялікая частка мова- і культуразнаўства
  • Кампус Рыдберг: фармацыя, фізіка, хімія, біялогія, геграфія, біяхімія
  • Кампус Вестэнд: тэалогія, філасофія, гісторыя, філалогія, археалогія, права, эканоміка, сацыяльныя навукі, выхаванне, псіхалогія, антропагеаграфія, большая частка адміністрацыі ўніверсітэта
  • Кампус Нидэррад: медыцына, універсітэцкая клініка

Кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года. Факультэты, размешчаные там зараз, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае наступныя 16 факультэтаў:

  • юрыдычны
  • эканамічны
  • грамадскіх навук
  • педагагічны
  • псіхалогіі і спартыўных навук
  • евангелічнай тэалогіі
  • каталіцкай тэалогіі
  • філасофска-гістарычны
  • мовазнаўства і культуроведения
  • новай філалогіі
  • геолага-геаграфічны
  • інфарматыкі і матэматыкі
  • фізічны
  • біяхіміі, хіміі і фармацэўтыкі
  • біялагічны
  • медыцынскі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым унівесітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся на прыватныя сродкі. Дзякуючы актыўнай падтрымцы Обербургамістра Франца Адзікеса, прамысоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўнівесітэту. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 унівесітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын).

Побач з Берлінскім унівесітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб ў дадатак да традыцыйных прадметаў выкладалісь новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з'яўлялісь, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэту. Таксама тут был адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з'яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі.

З 1932 года унівесітэт носіць імя Гётэ.

Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады, нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта кранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць ўвесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў, унівестэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г.

Вядомыя студэнты[правіць | правіць зыходнік]

  • Гельмут Коль, нямецкі палітык, шосты бундэсканцлер Германіі; вывучаў права і гісторыю
  • Тэадор Адорна, нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнаўца і кампазітар; вывучаў філасофію, музыказнаўства, псіхалогіі і сацыялогіі
  • Роланд Кох, нямецкі палітык і менеджар, прэм'ер-міністр зямлі Гесэн у 1999–2010 гадах; вывучаў права
  • Курт Бидэнкопф, нямецкі палітык, прэм'ер-міністр зямлі Саксонія ў 1990-2002 гадах; вывучаў права і эканоміку
  • Хайдемары Вічорэк-Цойль, нямецкі палітык, федэральны міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў 1961-1965 гадах; вывучала англійскую мову і гісторыю
  • Юрген Клоп, трэнер футбольнага клуба Барусія/Дортмунд; вывучаў спартыўныя навукі

Нобелеўскія лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

Наступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]