Франк Рыберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Франк Рыберы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Франк Білаль Рыберы
Нарадзіўся 7 красавіка 1983(1983-04-07)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 170 см
Вага 72 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1989—1996 Францыя Канці Булонь
1996—1996 Францыя Ліль
1999—2000 Францыя Булонь
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Францыя Булонь 28 (6)
2002—2003 Францыя Алес 19 (1)
2003—2004 Францыя Брэст 35 (3)
2004—2005 Францыя Мец 20 (2)
2005 Турцыя Галатасарай 14 (0)
2005—2007 Францыя Марсель 60 (11)
2007—2019 Германія Баварыя (Мюнхен) 273 (86)
2019—2021 Італія Фіярэнціна 50 (5)
2021—2022 Італія Салернітана 24 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 13 (2)
2006—2014 Сцяг Францыі Францыя 81 (16)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Германія 2006
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франк Білаль Рыберы (фр.: Franck Bilal Ribéry; нар. 7 красавіка 1983, Булонь-сюр-Мэр, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2014). Па веравызнанні мусульманін.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булонь», якая гуляла ў другой французскай лізе. У наступным сезоне перайшоў класам ніжэй у «Алімпік» з Алеса. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблем, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У сезоне 2003/04 выступаў за «Брэст», у 2004 перайшоў у «Мец». Затым перайшоў у «Галатасарай» (2005), які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку, у складзе клуба выйграў Кубак Турцыі. Франк перайшоў на правах свабоднага агента ў «Марсель» (2005—2007).

«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]

7 чэрвеня 2007 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клуба 25 мільёнаў еўра. Рыберы атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэнні кар’еры Мехмета Шоля, легенды клуба, у канцы сезона 2006/2007. Рыберы паказаў сябе як шматбаковы і хуткі паўабаронца, які забяспечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клуба: Міраслава Клозэ і Луку Тоні.

У маі 2019 года стала вядома, што Рыберы пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона разам з іншым шматгадовым іграком мюнхенцаў Ар’енам Робенам[3].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2019 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай»[4]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21.

У верасні 2021 года далучыўся да «Салернітаны»[5], якая пасля доўгага перапынку вярнулася ў Серыю A. Стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2021/22 дапамог ёй захаваць месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022/23 перастаў выхадзіць на поле з-за траўмы, і ў кастрычніку 2022 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2006 гадах выступаў за моладзевую зборную Францыі.

27 мая 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Мексікі (1:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2006 года, дзе забіў адзін гол (зборнай Іспаніі), са зборнай дайшоў да фіналу турніру.

Пазней удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2010, чэмпіянатах Еўропы 2008 і 2012. Быў уключаны ў заяўку зборнай Францыі на чэмпіянат свету 2014, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць турнір. Пасля гэтага ў жніўні 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Галатасарай»:

«Марсель»:

«Баварыя»:

Францыя:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]