Франсуаза Саган

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Франсуаза САГАН, сапр.: КУАРЭ (фр.: Françoise Sagan (Quoirez); 21 чэрвеня 1935 — 24 верасня 2004) — французская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў Сарбонскім універсітэце, але не скончыла яго. Першы раман «Вітаю цябе, сум» (Bonjour Tristesse) напісала у 18 гадоў, раман надрукаваны ў 1954 і адразу зрабіў Ф. Саган вядомай, перакладзены на 22 мовы і выдадзены агульным накладам больш за 5 млн асобнікаў. Ф. Саган з'яўляецца аўтаркай больш як 50 кніг (раманы, п'есы, аповесці), значная колькасць якіх экранізаваная. З нагоды смерці Ф. Саган прэзідэнт Францыі Жак Шырак адзначыў, што яна была «вядучай прадстаўніцай свайго пакалення» і дапамагла вызваленню французскай жанчыны.

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • Bonjour Tristesse (Вітаю цябе, сум) (1954)
  • Un Certain Sourire (Пэўная ўсмешка) (1956)
  • Un Gigolo (…) (1957)
  • Dans un Mois, Dans un An (…) (1958)
  • Aimez-Vous Brahms? (Ці вы любіце Брамса?) (1959)
  • Château en Suède (…) (1960)
  • Les Merveilleux Nuages (Цудоўныя аблокі) (1962)
  • Les Violons Parfois (…) (1965)
  • La Chamade (Удары сэрца) (1966)
  • La Cheval Evanoui (…) (1968)
  • Le Garde de Coeur (Абаронца сэрца) (1969)
  • Un Peu de Soleil Dans l'Eau Froide (Трохі сонца ў халоднай вадзе) (1970)
  • Des Bleus à l’Âme (…) (1973)
  • Un Profil Perdu (…) (1975)
  • Des Yeux de Soie (Ядвабныя вочы) (1977)
  • Le Lit Défait (Непрыбраны ложак) (1978)
  • La Femme Fardée (…) (1983)
  • Un Orage Immobile (…) (1985)
  • Le Chat de Casino (…) (1985)
  • Avec mon Meilleur Souvenir (…) (1985)
  • De Guerre Lasse (…) (1986)
  • Sarah Bernhardt (…) (1986?)
  • Un Sang d'Aquarelle (…) (1987)
  • A Reluctant Hero (…) (1987)
  • Musiques de Scènes (…) (1989)
  • La Laisse (…) (1990)
  • Les Faux-fuyants (…) (1992)
  • La Maison de Raquel Vega (…) (1992)
  • Le Chien Couchant (…) (1993)
  • Le Robe Mauve de Valentine (…) (1993)
  • Un Chagrin de Passage (…) (1994)
  • Le Miroir égaré (…) (1998)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).