Франсуа-Жазеф Тальма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Франсуа-Жазеф Тальма (фр.: François-Joseph Talma; 15 студзеня 1763, Парыж, Францыя19 кастрычніка 1826, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва Тальма правёў у Лондане, дзе пазнаёміўся з драматычнымі творамі Шэкспіра. Вярнуўшыся ў Францыю, вучыцца ў Каралеўскай школе дэкламацыі і спеваў. У 1787 годзе залічаны ў трупу тэатра Камеды Франсэз. З пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі «Камеды Франсэз» распаўся і на яго месцы паўстаў новы «Тэатр Нацыі». У 1791 годзе рэвалюцыйным урадам прымаецца Дэкрэт аб свабодзе тэатраў. У «Тэатры Нацыі» паўсталі 2 групоўкі акцёраў, так званая «чорная эскадра», якая стаяла на кансерватыўных пазіцыях, і «чырвоная эскадра», якая прапагандавала рэвалюцыйны класіцызм, якую ўзначальваў Тальма. Неўзабаве адбыўся разрыў, і адразу пасля прыняцця Дэкрэта група Тальма сышла з «Тэатра Нацый» і ўтварыла свой «Тэатр Рэвалюцыі», які Тальма і ўзначаліў.

Будучы выдатным прадстаўніком класіцызму на сцэне, Тальма ўнёс у яго і шмат новага. Так, граючы Карла IX ў аднайменнай п'есе Шэн'е, акцёр адмаўляецца адлюстроўваць свайго героя звычайным тыранам - як гэта было прынята ў сучасным яму тэатры. Тальма імкнецца зазірнуць у душу каралю, паказаць усю шматграннасць гэтага чалавека.

У стварэнні артыстычнага гардэроба аказаў дапамогу яго сябар - мастак Луі Давід.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.