Франсуа Дзювалье
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Франсуа Дзювалье фр.: François Duvalier гаіц. крэольск. Franswa Divalye |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 22 кастрычніка 1957 — 21 красавіка 1971 | |||
| Папярэднік: | Поль Маглуар | ||
| Пераемнік: | Жан-Клод Дзювалье | ||
| Адукацыя: | Гаіцянскі ўніверсітэт | ||
| Прафесія: | Урач | ||
| Веравызнанне: | Вуду (фармальна — каталіцызм) | ||
| Нараджэнне: | 14 красавіка 1907 Порт-о-Прэнс |
||
| Смерць: | 21 красавіка 1971 (64 года) Порт-о-Прэнс |
||
| Бацька: | Дзюваль Дзювалье | ||
| Маці: | Улусія Аўраам | ||
| Жонка: | Сімонэ Авід (з 1939) | ||
| Дзеці: | сын: Жан-Клод дочкі: Мары Дэніс, Ніколь і Сімонэ |
||
Франсуа Дзювалье (гаіц. крэольск. Franswa Divalye, фр.: François Duvalier, вядомы таксама як «Тата Док»; 14 красавіка 1907, Порт-о-Прэнс, Гаіці - 21 красавіка 1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гаіці.
Скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Гаіці (1932). У 1947-49 намеснік міністра працы, у 1949-50 міністр працы і аховы здароўя. 3 1957 лідэр Партыі нацыянальнага адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэвалюцыйнага і ўрадавага дзеяння). 3 1957 прэзідэнт Гаіці. У 1964 правёў праз Нацыянальны сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, пераследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Ж. К. Дзювалье.
[правіць] Літаратура
- Дзювалье // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
[правіць] Спасылкі