Франсуа Дзюкенуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франсуа Дзюкенуа
фр.: François Duquesnoy
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Francois Duquesnoy

Дата нараджэння:

12 студзеня 1597({{padleft:1597|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})

Месца нараджэння:

Брусель

Дата смерці:

12 ліпеня 1643({{padleft:1643|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (46 гадоў)

Месца смерці:

Ліворна

Паходжанне:

Валонія

Стыль:

барока

Франсуа Дзюкенуа (фр.: François Duquesnoy; 12 студзеня 1597, Брусель — 12 ліпеня 1643, Ліворна) — фламандскі барочны скульптар валонскага паходжання, працаваў у Рыме.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сын Жэрома Дзюкенуа, прыдворнага скульптара эрцгерцага Альберта, генерал-губернатара Нідэрландаў, і яго жонкі Ізабелы; Дзюкенуа-старэйшы — аўтар бронзавай версіі вядомай скульптуры хлопчыка, які пісае ў Бруселі (1619). Раннія працы Франсуа Дзюкенуа прыцягнулі ўвагу эрцгерцага, і ён адправіў здольнага юнака ў Рым. У 1624 годзе Дзюкенуа пасябраваў з Нікола Пусэнам, дзяліў жыллё і працаваў разам з ім. Абодва мастакі працавалі пад заступніцтвам Касіяна даль Поца.

«Адоніс» працы Дзюкенуа

З 1625 года Дзюкенуа супрацоўнічаў з Берніні ў саборы Святога Пятра. Пазней Пусэн рэкамендаваў Дзюкенуа кардыналу Рышэльё, які прапанаваў яму месца пры двары Людовіка XIII і пасаду главы каралеўскай акадэміі разьбярства ў Парыжы. Гэтым планам было не наканавана спраўдзіцца з-за заўчаснай смерці Дзюкенуа па дарозе ў Парыж. Вядомы біёграф італьянскіх мастакоў эпохі барока Джан П'етра Белоры (1672) узносіў мастацтва Дзюкенуа за тое, што ён падняў сучаснае разьбярства да ўзроўню Старажытнага Рыма. Дзюкенуа сапраўды прыўнёс у барока шматлікія элементы класіцызму, якія апярэдзілі трактоўку класічнай старажытнасці ў Вінкельмана і Кановы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Michelucci M. François Duquesnoy: la fama e il sospetto. Livorno: Editrice l'informazione, 2002
  • Lingo E.C. François Duquesnoy and the Greek ideal. New Haven; London: Yale UP, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]